Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Палова гаспадарак Беларусі стратныя 11:10, 16/11/2001
Колькасьць стратных гаспадарак у Беларусі працягвае расьці. Як паведамляе карэспандэнт "Известий", намесьнік міністра сельскай гаспадаркі й харчаваньня Анатоль Рубанік паведаміў журналістам, што да канца гэтага году іх колькасьць павялічыцца да 1,4 тыс.
Між тым яшчэ летась на сяле колькасьць стратных прадпрыемстваў не пераўзыходзіла 1,2 тыс. (48.2% ад агульнай колькасьці). Акрамя таго, скарачаецца колькасьць прыбытковых сельскіх гаспадарак – з амаль 1,1 тыс. летась да 942 па выніках гэтага году.