Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнку патрэбна Расея для нарошчваньня экспарту зброі
11:12, 16/11/2001

Аляксандар Лукашэнка лічыць, што прыйшоў час пашыраць супрацоўніцтва з Расеяй у абарончай сфэры, уключна з экспартам узбраеньняў. Па ягоных словах, супрацоўнiцтва дзьвух краiн у экспарце ваеннай тэхнікі на замежныя рынкі “не зьяўляецца сакрэтам”. "У нас ёсьць чым гандляваць. Галоўнае, што мы не парушаем міжнародныя нормы і прынцыпы”, -- сказаў Аляксандар Лукашэнка.

Як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, глава беларускай дзяржавы сустрэўся з генэральным дырэктарам федэральнага дзяржаўнага ўнітарнага прадпрыемства “Рособоронэкспорт” Андрэям Бельянінавым і выканаўчым сакратаром расейска-беларускай міждзяржаўнай фінансава-прамысловай групы “Абарончыя сыстэмы” Сяргеем Бацехіным. Андрэй Бельянінаў падкрэсьліў важкасьць каардынацыі намаганьняў Беларусі й Расеі пры пастаўках узбраеньня на міжнародныя рынкі. Пры гэтым ён асабліва падкрэсьліў пра неабходнасьць узгадненьня дзеяньняў вытворцаў дзьвюх дзяржаваў.

Падчас візыту ў Менск дэлегацыя “Росабаронэкспарту” і “Абарончых сыстэмаў” сустрэнецца з кіраўніцтвам Міністэрства прамысловасьці Рэспублікі Беларусь і шэрагу беларускіх прадпрыемстваў, а таксама з дзяржаўным сакратаром Савету бясьпекі краіны Генадзем Нявыгласам.

Міждзяржаўная фінасава-прамысловая група “Абарончыя сыстэмы” створаная на аснове расейскай фінансава-прмысловай групы з такім самым назовам у адпаведнасьці з пагадненьнем паміж урадамі Расеі й Беларусі ад 11 лютага 2000 году.

Як паведаміў РІА "Новости" дарадца гендырэктара “Абарончых сыстэмаў” Ігар Мяшчан, на сёньня гэта адзіная міждзяржаўная фінансава-прамысловая група, якая створана на аснове рэальна дзейснай кааперацыі паміж расейскімі й беларускімі прадпрыемствамі ў рамках распрацоўкі, вытворчасьці й мадэрнізацыі сродкаў СПА.

На ягоную думку, прадпрыемствы ВПК дзьвюх краінаў маюць усе магчымасьці для ўзаемадзеяньня й кааперыраваньня. У прыватнасьці, гэта тычыцца пытаньняў распрацоўкі й рэалізацыі комплексных праектаў СПА, уключна з зянітна-ракетным комплексам С-125 “Пячора-2М”, радарамi і іншай спэцыяльнай тэхнікай.

На дадзены момант у міждзяржаўную фінансава-прамысловую групу ўваходзяць вядомыя канструктарскае бюро і іншыя прадпрыемствы ВПК. У іх ліку МКБ “Факел” імя акадэміка Грушына, маскоўскі НДІ прыборнай аўтаматыкі, КБ “Кунцава”, “Завод імя Камінтэрну”, Менскі завод колавых цягавікоў.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: