Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 1617 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сьведкі злачынстваў групы Ігнатовіча пазьбягаюць залі суда
11:16, 16/11/2001, "Народная воля"

Закрыты працэс аб выкраданьні расейскага тэлеаператара фактычна яшчэ не пачаўся: Дзімін эпізод – у самым канцы сьпісу злачынстваў, якія інкрымінуюцца абвінавачанным. Судовае разьбіральніцтва вось ужо тры тыдні рухаецца тэмпамі чарапахі. Паседжаньні ці наогул адмяняюцца, ці, у горшым выпадку, дапытваюць аднаго-двух сьведак і разыходзяцца, таму дапытваць няма каго. Вельмі падобна на тое, што сьведкі баяцца зьяўляцца ў залі суда.

Як вядома, пракуратура ня здолела (ці не захацела) да канца раскрыць гэтае злачынства і толькі пад ціскам грамадзкасьці вымушана была перадаць нераскрытую да канца справу ў суд, прадставіўшы крымінальныя справы групы Ігнатовіча, як не датычныя да выкраданьня З.Завадзкага. Суд дапытвае сьведкаў толькі па крымінальных эпізодах. Да выкраданьня невядома каля яшчэ падыйдуць. У гэтым, як мне падаецца, і хаваецца сутнасьць аб’яднаньня справы З.Завадзкага з іншымі крымінальнымі эпізодамі.

А менавіта дзяржаўны абвінаваўца абавязаны прадстаўляць доказы (артыкул 293 пункт 5 КПК). Уладу пракуратура таксама мела дастаткова. Незабесьпячэньне яўкі сьведак абвінавачваньня вельмі падобна да наўмыснага зацягваньня пракуратурай судовага сьледзтва.

На жаль, даць чытачам своечасовы й падрабязны агляд хода судовага разьбіральніцтва не ўяўляецца магчымым з-за закрытасьці працэсу. Інфармацыю даводзіцца зьбіраць па крохах.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: