Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
1920 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелапАН споўнілася 10 гадоў
11:22, 19/11/2001


 ПАЛIТЫКА 

Часопіс "ECONOMIST" пра Курапаты і Лукашэнку
11:21, 19/11/2001

“Храбусьценьне касьцей” – артыкул пад такой назвай, прысьвечаны Беларусі, друкуе часопіс Economist. У ім гаворыцца ня толькі пра пабудову кальцавой дарогі на месцы масавых пахаваньняў ахвяраў сталінскага тэрору ў Курапатах, але і пра сучасную палітычную сытуацыю ў краіне.

...Чтобы было мучительно больно
11:20, 19/11/2001, Ирина Халип, «БДГ»

Я сейчас, по прошествии двух месяцев после 9 сентября, скажу главный, с моей точки зрения, итог выборов, только не злитесь, пожалуйста. Так вот, Лукашенко Александр Григорьевич послан нам свыше. Эй, не бросайте камни, это опасно! Не бейте! Блин, больно же! За что ж вы? Я всего лишь правду сказала... Нет, не зря Максим Горький еще в 1929 году писал в письме Кусковой: «Я искреннейше и непоколебимо ненавижу правду». Прав был и мудр пролетарский писатель: скажешь правду — обязательно по морде получишь.

Акцыя ў падтрымку “Пагоні” у Вільні
11:19, 19/11/2001

Заклік галоўнага рэдактара “Пагоні” Мікалая Маркевіча і ягоных калегаў аб дапамозе быў пачуты ў Вільні. Заўтра, 20 лістапада, а 8.30 на плошчы ля старой Ратушы, дзе адбываецца паседжаньне Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы, пройдзе пікет у падтрымку гарадзенскай газэты “Пагоні”, які ладзіць Таварыства беларускай культуры ў Літве.

Рыхтуецца пікет у абарону “Брэсцкага кур’ера”
11:18, 19/11/2001

Берасьцейскія актывісты Беларускага Гэльсынскага камітэту і Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) падалі ў гарвыканкам Берасьці заяўку з просьбай дазволіць правядзеньне 29-30 лістапада пікета перад будынкам мясцовай друкарні ў сувязі з падзеямі вакол недзяржаўнай газэты “Брэсцкі кур’ер”.

Жукаўца адпраўляюць на радзіму
11:17, 19/11/2001, «БДГ»

Пасьля 4-гадзіннай нарады суд Беластоку, які паўторна разглядаў у мінулую пятніцу справу аб выдачы беларускім праваахоўчым ворганам прадпрымальніка Андрэя Жукаўца, як і сем месяцаў таму, прыняў рашэньне аб ягонай экстрадыцыі на радзіму.

Зьліквідаваны Магілёўскі машынабудаўнічы завод
11:16, 19/11/2001, www.praca.by

Сытуацыя на Магілёўскім машынабудаўнічым заводзе (больш вядомым у Магілёве як МОЭЗАМ) насьпявала два гады. Прафсаюзны камітэт і работнікі завода, прадпрымалі адчайныя спробы прыцягнуць увагу ўласьніка да пагаршэньня эканамічнага стану прадпрыемства.

Яшчэ адно прадпрыемства спыніла працу
11:15, 19/11/2001, www.praca.by

Пасьля сьвяточнага дня 7 лістапада ня выйшаў на працу калектыў РУП “Гомельскі тлушчавы камбінат”, для яго непрацоўнымі сталі таксама 8 і 9 лістапада. Але для людзей гэта ўжо не сьвята, а гора: упершыню за апошнія пяць гадоў прадпрыемства спыніла сваю працу. Хутчэй за ўсё прыйдзецца “гуляць” работнікам і ўвесь тыдзень, бо праз адсутнасьць фінансавых сродкаў тут ня могуць заплаціць за неабходную сыравіну. А зьявіцца гэтым сродкам, на жаль, няма адкуль: тлушчавы камбінат практычна аказаўся выцясьненым з расейскага рынку, паколькі тамтэйшыя вытворцы прапануюць пакупнікам той самы тавар – маянэз, маргарын, мыла, але па больш нізкім кошце.

Абкралі пасла Югаславіі
11:14, 19/11/2001

Ня вельмі прыемнае ўражаньне атрымаў ад першага знаёмства з беларускай сталіцай югаслаўскі пасол Мікола Пеякевіч. Сярод дня хтосьці абакраў замежнага дыплямата ў самым цэнтры Менску.

Аўганскія ўцекачы могуць напоўніць Беларусь
11:13, 19/11/2001

Старшыня Дзяржаўнага камітэту памежных войскаў Беларусі Аляксандар Паўлоўскі не выключае, што пасьля заканчэньня баявых дзеяньняў у Аўганістане паток уцекачоў з гэтай краіны можа павялічыцца. Аб гэтым ён заявіў 15 лістапада, адказваючы на пытаньні журналістаў, у пункце пропуску “Новая Гута”, разьмешчаным на гомельскім участку дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінаю.

Легiёны чужых -- пад нашым сьцягам
11:12, 19/11/2001, «Народная воля»

Амаль палова нацыянальных зборных Беларусi на зiмовай Алiмпiядзе будзе прадстаўлена зусiм не беларусамi.
Калi ж, нарэшце, адбудзецца гэты доўгачаканы Алiмпiйскi сход? Ён павiнен быў прайсьцi 17 лістапада, аб чым паведамiла тры тыднi таму на сваiх старонках газэта "Спортивная панорама", праўда, у той час яна яшчэ мела Нацыянальны алiмпiйскi камiтэт у лiку сваiх заснавальнiкаў, таму i ведала, што рабiла. Зараз, як вядома, адзiнае спартыўнае штотыднёвае дзяржаўнае выданьне ўжо не залежыць ад НАК. Ня будзе арыгiнальным, калi Алiмпiйскi сход зноў адкладуць. Гэта робiцца ня першы раз. Адразу пасьля вясновага паседжаньня, якое цалкам было прысьвечана толькi адной падзеi -- выбарам галоўнай фiгуры беларускага алiмпiйскага руху, усялякая дзейнасьць у гэтым накiрунку прыпынiлася. Не прызначаныя новыя вiцэ-прэзыдэнты, не абраны новы выканкам арганiзацыi. Справа дайшла да таго, што падчас працы сесii Мiжнароднага алiмпiйскага камiтэту ў Маскве, у Мiнску не знайшлося афiцыйнай асобы, каб зьлятаць у Расею i хаця бы пацiскаць руку маркiзу Хуану Антонiа Самаранчу, прэзыдэнту МАК.

Аб’яўлены конкурс на вызначэньне імпарцёраў алькаголю
11:11, 19/11/2001

У Беларусі аб’яўлены конкурс на вызначэньне імпарцёраў алькагольных вырабаў з правам іх увозу ў краіну ў 2002 годзе. Паводле інфармацыі міжведамственнай камісіі па правядзеньні конкурса, для ўдзелу ў ім неабходна падрыхтаваць конкурсныя прапановы і прадаставіць да 7 сьнежня ў Міністэрства гандлю.

Элізабэт Шродтэр: мы будзем уважліва назіраць за Беларусьсю
11:10, 19/11/2001

“Пераадоленьне ізаляцыі Беларусі магчыма толькі пры адкрытасьці беларускага грамадзтва, павагі свабодаў і правоў чалавека”, -- лічыць дэпутат Эўрапарлямэнту, віцэ-старшыня спэцыяльнай дэпутацкай камісіі ў пытаньнях Беларусі, Украіны й Малдовы Элізабэт Шродтэр. Як член зьнешнепалітычнай Палаты Эўрапарлямэнту, Элізабэт Шродтэр адказвае за пытаньні, датычныя краінаў-кандыдатаў у Эўразьвяз, а таксама за наладжваньне адносінаў з тымі краінамі, якія маюць агульную мяжу з Эўразьвязам. Элізабэт Шродтэр лічыць, што сёньня ў Эўропе няма выразнай пазыцыі адносна новага шляху Беларусі.

Акцыя ў падтрымку закрытай уладамі газэты “Пагоня”
11:09, 19/11/2001

Акцыя “Ланцуг неабыякавых людзей”, прысьвечаная закрыцьцю недзяржаўнай газэты “Пагоня” павінна прайсьці сёньня з 12.00 па 12.30 у Гародні, на вуліцы Савецкай. Галоўны рэдактар газэты “Пагоня” Мікалай Маркевіч у інтэрвію БелаПАН сказаў, што мае намер зьвярнуцца да беларускай дыяспары ў Вільні, якая падзяляе дэмакратычныя каштоўнасьці і ідэю незалежнасьці Беларусі, з просьбаю правесьці пікет у падтрымку газэты 19-20 лістапада, калі ў сталіцы Літвы адбудзецца паседжаньне Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы. Рэдактар “Пагоні” мае намер таксама зьвярнуцца да парлямэнту Польшчы, каб там прайшлі слуханьні аб закрыцьці недзяржаўнай газэты.

Будаўніцтва на касьцях ахвяраў сталінізму
11:08, 19/11/2001, RFE/RL

Апошнія сем тыдняў беларускія апазыцыйныя групы й няўрадавыя арганізацыі пратэставалі супраць дзяржаўнага будаўніцтва Менскай кальцавой аўтадарогі ля ляснога масіву Курапаты, дзе ў сталінскія часы НКВД праводзіў масавыя расстрэлы і захаваньне ”ворагаў народа”. Праціўнікі будаўніцтва дарогі баяцца, што ейнае пашырэньне прывядзе да зьнічтажэньня значнай часткі курапацкіх магілаў, якія зьяўляюцца адным з помнікаў беларускай гістарычнай й культурнай спадчыны.

У Курапатах будаўнікі засыпаюць пяском крыжы
11:07, 19/11/2001

У Курапатах працягваюцца земляныя працы. Усталяваныя ўздоўж дарогі крыжы будаўнікі ўсё больш засыпаюць пяском. У пятніцу ўсяго за некалькі гадзінаў карэспандэнт Радыё Свабода налічыў ва ўрочашчы каля 20 самазвалаў з пяском. Гэтым пяском будаўнікі і прысыпаюць крыжы, усталяваныя на адлегласьці 22 мэтраў ад восі дарогі. У пятніцу будаўнікі ўжо павалілі некалькі крыжоў. Адзін зь іх металічны.

Беларусі пагражае “культурная рэвалюцыя”?
11:06, 19/11/2001, ГазетаСНГ

У Беларусі адбыўся скандал. У нацыянальным акадэмічным тэатры, які носіць імя класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы, зьнятая з рэпертуара ягоная п’еса “Тутэйшыя”, напісаная ў 1922 годзе. Гледачы ня змогуць пабачыць спектакль, які паставіў ў 1990 годзе вядомы рэжысер Мікалай Пінігін. У 1992 годзе група артыстаў -- выканальнікаў галоўных роляў – была адзначана Дзяржаўнай прэміяй рэспублікі.

Спыніў працу Менскі парцалянавы завод. Работнікі правялі стыхійны мітынг
11:05, 19/11/2001

У сувязі з вялізнымі запазычанасьцямі за ўжытую энэргію спыніў працу Менскі парцалянавы завод. Сталічная служба газу ў аднабаковым парадку спыніла пастаўкі газу на прадпрыемства. Работнікі, якія рызыкуюць застацца без працы на ўсю зіму, арганізавалі стыхійны мітынг: яны абвінавачваюць ва ўсіх бедах сваё кіраўніцтва.

Сьвяты бюджэт
11:04, 19/11/2001, Время новостей

Некаторыя артыкулы бюджэту на будучы год, да разгляду якога прыступілі ўчора дэпутаты беларускага парлямэнту, выклікаюць у лепшым выпадку непаразуменьне. Асобным радком выдаткаў выдзелена фінансаваньне Праваслаўнай царквы. Ні каталікі, ні пратэстанты асобнага фінансаваньня з дзяржаўнай казны не атрымоўваюць, што натуральна, паколькі рэлігія, паводле беларускага заканадаўства, адасобленая ад дзяржавы.

Адзін з самых скандальных дэкрэтаў страціў сілу
11:03, 19/11/2001

18 лістапада ўступіў у сілу ўказ прэзыдэнта Беларусі № 667 "Аб прызнаньні страціўшымі сілу некаторых дэкрэтаў прэзыдэнта Беларусі". У прыватнасці, страціў сілу дэкрэт прэзыдэнта ад 23 лістапада 1999 году № 40 "Аб некаторых захадах па кампенсацыі ўрону, нанесенага дзяржаве". Нагадаем, што гэты дэкрэт, у прыватнасьці, прадугледжваў без рашэньня суда канфіскацыю маёмасьці.

Урад скараціў субсідыі на жыльлёва-камунальную гаспадарку й транспарт
11:02, 19/11/2001, ГазетаСНГ

У праэкце бюджэту на 2002 год, прынятым беларускімі парлямэнтарамі ў першым чытаньні, урад скараціў субсідыі на жыльлёва-камунальную гаспадарку й транспарт. Заплянавана й паступовае зьмяншэньне ільготаў перакрыжаванага субсідзіраваньня, а гэта азначае, што насельніцтва зараз вымушана будзе больш плаціць за жыльлё, газ і электрычнасьць, за праезд у грамадзкім транспарце. Не атрымаюць на наступны год так званых “гробовых” грошай жыхары памежных з Чарнобылем раёнаў, у якіх узровень радыяцыі складае ад 1 да 5 кюры на квадратны кілямэтар. Сымбалічных выплатаў у 600-700 беларускіх рублёў будуць пазбаўленыя 1 мільён 300 тысячаў чалавек. Такім чынам, калі ўрад сцьвярджае, што праэкт бюджэту носіць сацыяльна арыентаваную накіраванасьць, дык усё далей адыходзіць ад ісьціны. І тым ня менш, яно мае намер павялічыць на 0,1% ад УВП выдаткі на абарону і ўтрыманьне ворганаў унутраных справаў.

Літва ня здолела прадаць беларускую запазычанасьць
11:01, 19/11/2001, «Белорусская газета»

"Летувос энергия" так и не продала белорусский энергетический долг на сумму $45 млн. Российская компания "Вангвард" без объяснения причин отказалась подписать договор о выплате 55% от суммы долга. В то же время Евросоюз заставляет Литву ликвидировать долги в течение полутора месяцев.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: