Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ананімныя ўкладаньні зьяўляюцца адным з сакрэтных прыёмаў швэйцарскіх банкаў. Яны дазваляюць замежным укладальнікам захоўваць канфідэнцыйнасьць і пазьбягаць уплаты падаткаў, што прыцягвае сюды самых багатых людзей сьвету, якія не жадаюць плаціць падаткаў ва ўласных краінах. На дадзены момант у швэйцарскіх банках засяроджана грошай на суму больш за 550 млрд. швэйцарскіх франкаў, большая частка якіх трапляе з-за мяжы... Летась найбольшы прырост сродкаў прыпаў на Гвінею, Баўгарыю, Банглядэш і Беларусь.
У Вільні беларусы правялі акцыю ў падтрымку гарадзенскай газэты “Пагоня” і незалежнай прэсы ў Беларусі. На заклік галоўнага рэдактара газэты “Пагоня” Мікалая Маркевіча і беларусаў Вільні правесьці пікет у падтрымку закрытай беларускімі ўладамі незалежнай газэты падчас паседжаньня Палітычнага камітэту Парлямэнцкай Асамблеі Савету Эўропы ў сталіцы Літвы адгукнулася шмат людзей. Сёньня, 20 лістапада, раніцай з 8.30 да 11.00 на плошчы ля Ратушы прайшла акцыя, удзел у якой прыняла два дзясяткі чалавек з розных беларускіх арганізацыяў, якія падзяляюць дэмакратычныя каштоўнасьці і ідэю незалежнасьці Беларусі.
Звольнены намесьнік дырэктара Дзяржаўнага нацыянальнага парку “Белавежская пушча” па навукова-дасьледчыцкай працы Рыгор Казулька. Кандыдат біялягічных навук Рыгор Казулька займаў гэтую пасаду апошнія 3 гады. На думку ягоных калегаў, за гэты пэрыяд значна ўмацаваўся навуковы аддзел і міжнароднае супрацоўніцтва. Супрацоўнікі “Белавежскай пушчы” прынялі ўдзел у міжнародных навуковых семінарах і сімпозіумах. Былі распрацаваныя новыя праэкты пры дапамозе фінансаваньня з замежных крыніцаў. З прыходам новага дырэктара ДНП Мікалая Бамбізы адносіны да навуковай працы зьмяніліся.
Рэспубліканскі камітэт прафсаюзу работнікаў Узброеных Сілаў і Міністэрства абароны б’юць трывогу: нават у канцы году бюджэтная сфэра УС і з улікам павышэньня заробку ніяк ня выйдзе на абяцаную да жніўня 100-даляравую мяжу. Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з 4 чалавек склаў 87 тысячаў рублёў. З-за нізкага заробку Ўзброеныя Сілы згубілі высокакваліфікаваных работнікаў, адбываецца высокая цякучасьць кадраў.
Паводле дадзеных Міністэрства статыстыкі й аналіза, за першыя два тыдні лістапада рост спажывецкіх коштаў у краіне склаў 1,8 адсоткі (за першы тыдзень - 0,7, за другі - 1,1). Для параўнаньня: за першыя два тыдні кастрычніка кошты павялічыліся на 1,4 адсоткі, верасьня - на 0,8. Больш за лістападаўскую інфляцыя была толькі ў красавіку, калі за два тыдні кошты вырасьлі на 2,5 адсоткі, перадае БелаПАН. З пачатку году спажывецкія кошты ў Беларусі вырасьлі на 34,9 адсоткі (за гэты ж пэрыяд 2000 году - на 92 адсоткі, у т.л. за першыя два тыдня лістапада - на 2,5 адсоткі).
Інфляцыя ў Беларусі ў кастрычніку 2001 года склала 3,6% супраць 2,1% у верасьні. Пра гэта паведаміла Міністэрства статыстыкі й аналізу ПРАЙМ-ТАСС. Кошты на платныя паслугі павялічыліся на 3,7%, на харчовыя тавары - на 4,1%, на нехарчовыя - на 2%.
Запазычанасьць спажыўцоў за ўжытую энэргію па стану на 1 лістапада 2001 г. складае 551,5 мільярдаў рублёў, з вылікам перааплаты і прадастаўленых адтэрміновак - 498,9 мільярдаў рублёў. Асаблівую трывогу выклікае становішча справаў з аплатай сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, запазычанасьці якіх катастрафічна растуць і на 1 лістапада склалі 336,1 мільярды рублёў, ці 60,9% ад запазычанасьці ўсіх спыжыўцоў. Нягледзячы на збор ураджаю і магчымасьць сельгасспажыўцоў увосень разьлічыцца, а таксама прадастаўленьне сельгасспажыўцам зьніжкі да тарыфу, іхнія пляцяжы за ўжытую энэргію напрацягу году знаходзяцца на ўзроўні 40%.
Улады Беларусі “не позволят наживаться на вредных пристрастиях людей в ущерб государству и здоровью населения». Пра гэта заявіў у аўторак Аляксандар Лукашэнка падчас нарады з вышэйшымі службовымі асобамі дзяржавы па пытаньні разьвіцьця рынка тытунёвых вырабаў у рэспубліцы.
Маскоўскае ААТ “Мабільныя ТэлеСыстэмы”, буйны ў Расеі аператар сотавай сувязі, плянуе ў першым паўгоддзі 2002 году ўвесьці ў эксплуатацыю дзьвухдыяпазонную сетку стандарту GSM-900/1800 у Беларусі. Як паведамляецца ў распаўсюджаным У аўторак прэс-рэлізе МТС, паслугі лічбавай сотавай сувязі стандарту GSM у Беларусі будзе прадастаўляць сумеснае прадпрыемства пад гандлёвай маркай “Мабільныя ТэлеСыстэмы”.
Пракуратура Ленінскага раёну Менску ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча. Яго абвінавачваюць ў распаўсюдзе на старонцы газэты паклёпніцкіх зьвестак. Падставаю для ўзбуджэньня крымінальнай справы сталі верасьнёўскія публікацыі ў “Народная волі” – заява лідэраў палітычных партыяў і грамадзкіх рухаў Беларусі, якія ўваходзяць ў шырокую грамадзянскую кааліцыю, а таксама артыкул прафесара, члена-карэспандэнта Нацыянальнай акадэміі навук Івана Нікітчанкі “Белыя плямы Беларусі й Расеі. Хто захоча мець справу з такім несумленным партнёрам?”
Стратэгі Пентагону распрацоўваюць пляны масіраванных бамбардзіровак Ірака. Авіяўдары па іракскай тэрыторыі стануць новай фазай у антытэрарыстычнай кампаніі. Пра гэта ў панядзелак амэрыканскаму выданьню USA Today паведамілі крыніцы ў кангрэсе і ваенным ведамстве ЗША.
З 23 лістпада ў судзе па справе “групы Ігнатовіча” пачнуцца допыты супрацоўнікаў беларускага бюро ГРТ у сувязі з эпізодам абвінавачваньня ў выкраданьні Зьміцера Завадзкага. У абласны суд выклікалі, у прыватнасьці, вядучага аддзелу спэцпраэктаў ГРТ Паўла Шарамета. Некалькі дзён таму Шарамет знаходзіўся ў Менску для здымак новых серыяў фільму “Апошні год імперыі”, прысьвечанаму развалу Савецкага Саюзу. Ён таксама здымаў апошнія падзеі ў Курапатах.
Политический комитет Парламентской Ассамблеи Совета Европы намерен сегодня рассмотреть положение в Беларуси и обсудить вопрос о возвращении этой стране статуса "специально приглашенного" ПАСЕ, которого она была лишена в 1996 году после проведения в стране республиканского референдума. ПАСЕ сочла, что референдум прошел в нарушение международных демократических норм и конституции Беларуси. В результате референдума парламент страны был распущен и создан новый, который фактически подчинен исполнительной власти.
Адносна двух журналістаў гарадзенскай недзяржаўнай газэты “Пагоня” Анджэя Пісальніка і Паўла Мажэйкі, а таксама рэдактара газэты Мікалая Маркевіча складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парушэньні – за правядзеньне несанкцыянаванага пікету ў абарону закрытай Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі газэты (артыкул 167-1 КаАП РБ). Акцыя прайшла 19 лістапада на вуліцы Савецкай у Гародні і сабрала больш за 100 ўдзельнікаў – журналістаў і чытачоў газэты, якія разгарнулі лёзунгі ў асуджэньне ўціску свабоды слова ў Беларусі.
Старшыня сейму Літвы Артурас Паўлаўскас лічыць непажаданай ізаляцыю Беларусі ад дэмакратычных працэсаў, што адбываюцца ў Эўропе. Як перадае карэспандэнт РІА “Новости”, пра гэта спікер літоўскага сейму заявіў у сваім выступе перад удзельнікамі адкрытага ў панядзелак у Вільні паседжаньня Палітычнага камітэту Парлямэнцкай асамблеі Савету Эўропы.
У Ашмянах аб’яўлена пра скарачэньне 42 працоўных месцаў мясцовага завода “Радыётэхніка”. Навіна аб скарачэньні стала непрыемным сюрпрызам для ўсяго працоўнага калектыву “Радыётэхнікі”. Ашмянскі завод вырабляе радыётэхнічную прадукцыю для такіх прадпрыемстваў, як, напрыклад, МТЗ, МАЗ, БелАЗ. Аднак сёлета гэтае партнёрства стала для прадпрыемства стратным.
Ужо шосты раз сёлета Гомельскі аблвыканкам абмеркоўваў пытаньне аб невыкананьні прамысловасьцю рэгіёна пляну па выпуску спажывецкіх тавараў. Па словах першага намесьніка старшыні аблвыканкаму Аляксандра Бяляева, па гэтым паказчыку Гомельшчына хранічна займае апошняе па рэспубліцы месца. Найбольшы спад вытворчасьці спажывецкіх тавараў дапусьцілі кандытарская фабрыка “Спартак”, швейнае аб’яднаньне “Камінтэрн”, Гомельскі тлушчавы камбінат, абутковая фабрыка “Труд”, прадпрыемствы хлебапякарнай прамысловасьці й многія іншыя.
Кітай закупае комплексы аўтыматызаваных сыстэмаў упраўленьня (АСУ) вытворчасьці айчыннага дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднаньня “Агат”. Пр агэта паведаміў журналістам у Нацыянальным прэс-цэнтры 19 лістапада начальнік ракетных войскаў і артылерыі Ўзброеных Сілаў Беларусі генэрал-маёр Іван Чыкал.