Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельская вобласьць зноў не выканала плян па выпуску спажывецкіх тавараў 11:02, 20/11/2001
Ужо шосты раз сёлета Гомельскі аблвыканкам абмеркоўваў пытаньне аб невыкананьні прамысловасьцю рэгіёна пляну па выпуску спажывецкіх тавараў. Па словах першага намесьніка старшыні аблвыканкаму Аляксандра Бяляева, па гэтым паказчыку Гомельшчына хранічна займае апошняе па рэспубліцы месца. Найбольшы спад вытворчасьці спажывецкіх тавараў дапусьцілі кандытарская фабрыка “Спартак”, швейнае аб’яднаньне “Камінтэрн”, Гомельскі тлушчавы камбінат, абутковая фабрыка “Труд”, прадпрыемствы хлебапякарнай прамысловасьці й многія іншыя.
Бяляеў лічыць, што прычына такой складанай сытуацыі ў беспакаранасьці кіраўнікоў прадпрыемстваў. Ён паведаміў, што ў кіраўнікоў прадпрыемстваў, якія не выконваюць плян, заробак “зашкаливает за 700 долларов в месяц”. “Пры такіх заробках трэба падумаць і пра выкананьне плянаў”, -- падкрэсьліў першы намесьнік старшыні аблвыканкаму. Таму ў прынятым рашэньні аблвыканкам вызначыў ступені персанальнай адказнасьці для дырэктарскага корпуса. Але на паседжаньні выканкаму ніхто з кіраўнікоў прадпрыемстваў, падвергнутых крытыцы, ня быў пастаўлены перад фактам магчымага звальненьня з пасады.