Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Журналістаў “Пагоні” будуць судзіць за ўдзел у акцыі супраць закрыцьця газэты
11:05, 20/11/2001

Адносна двух журналістаў гарадзенскай недзяржаўнай газэты “Пагоня” Анджэя Пісальніка і Паўла Мажэйкі, а таксама рэдактара газэты Мікалая Маркевіча складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парушэньні – за правядзеньне несанкцыянаванага пікету ў абарону закрытай Вышэйшым гаспадарчым судом Беларусі газэты (артыкул 167-1 КаАП РБ). Акцыя прайшла 19 лістапада на вуліцы Савецкай у Гародні і сабрала больш за 100 ўдзельнікаў – журналістаў і чытачоў газэты, якія разгарнулі лёзунгі ў асуджэньне ўціску свабоды слова ў Беларусі.

Трох журналістаў пасьля заканчэння акцыі пратэсту запрасілі ў аддзел міліцыі Ленінскага раёну, дзе адносна іх былі складзеныя пратаколы аб адміністратыўным парвапарушэньні. Ужо 20 лістапада справы Анджэя Пісальніка і Паўла Мажэйкі будуць разглядацца ў судзе Ленінскага раёну Гародні. Суд над рэдактарам “Пагоні” Мікалаем Маркевічам пройдзе пазьней, пасьля ягонага вяртаньня з Польшчы. Адразу пасьля правядзеньня пікету Мікалай Маркевіч адправіўся ў гэтую краіну для сустрэчы з уплывовымі палітыкамі. Беларускі журналіст мае намер прапанаваць ідэю арганізацыі слуханьняў аб закрыцьці дэмакратычнай газэты і ўціску свабоды слова ў Беларусі.

Сёньня ў Вільні прадстаўнікі беларускай дыяспары таксама правялі пікет супраць закрыцьця газэты “Пагоня” перад будынкам, дзе ў гэтыя дні адбываецца паседжаньне палітычнага камітэту ПАСЭ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: