Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рэспубліканскі камітэт прафсаюзу работнікаў Узброеных Сілаў і Міністэрства абароны б’юць трывогу: нават у канцы году бюджэтная сфэра УС і з улікам павышэньня заробку ніяк ня выйдзе на абяцаную да жніўня 100-даляравую мяжу. Мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям’і з 4 чалавек склаў 87 тысячаў рублёў. З-за нізкага заробку Ўзброеныя Сілы згубілі высокакваліфікаваных работнікаў, адбываецца высокая цякучасьць кадраў.
Гэта ня можа не паўплываць на ўзровень падтрыманьня вайсковых частак у сталай баявой гатоўнасьці. “На такі жабрацкі заробак немагчыма пражыць аднаму чалавеку, а яшчэ трэба ўтрымліваць сям’ю, аплочваць камунальныя паслугі і многае іншае, ”-- гаворыць у лісьце старшыня рэспубліканскага камітэту прафсаюза работнікаў Узброеных Сілаў І.Нарчыла на імя прэм’ер-міністра Г.Навіцкага.
Такі ліст з крыкам аб дапамозе ня першы. Да гэтага часу адказ ураду быў адмоўным. Тым не менш, адчайнае становішча людзей вымушае старшыню РК прафсаюзу каторы раз зьвяртацца да ўраду: “Вельмі просім вас разгледзіць пытаньне аб увядзеньні павышальнага каэфіцэнту для работнікаў бюджэтнай сфэры УС ня менш чым 1,3 ці павялічыць выдзяленьне з бюджэту грашовых сродкаў для таго, каб прэміраваць да 60% плянавага фонду заробку”.