Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 2021 22 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Белавежскай пушчы вырубаюць лес і незадаволеных
11:16, 20/11/2001

Звольнены намесьнік дырэктара Дзяржаўнага нацыянальнага парку “Белавежская пушча” па навукова-дасьледчыцкай працы Рыгор Казулька. Кандыдат біялягічных навук Рыгор Казулька займаў гэтую пасаду апошнія 3 гады. На думку ягоных калегаў, за гэты пэрыяд значна ўмацаваўся навуковы аддзел і міжнароднае супрацоўніцтва. Супрацоўнікі “Белавежскай пушчы” прынялі ўдзел у міжнародных навуковых семінарах і сімпозіумах. Былі распрацаваныя новыя праэкты пры дапамозе фінансаваньня з замежных крыніцаў. З прыходам новага дырэктара ДНП Мікалая Бамбізы адносіны да навуковай працы зьмяніліся.

У нязгоду з тым, што адбываецца заняпад навуковай працы, Казулька напісаў заяву з просьбай перавесьці яго з пасады намесьніка дырэктара навуковым работнікам у аддзел. Аднак яму паведамілі, што ён звольнены ў сувязі са сканчэньнем кантракту; іншую працу ў пушчы Георгію Казульку не прапанавалі.

Як стала вядома БелаПАН, Казулька – не адзіны супрацоўнік, звольнены з нацыянальнага парку: за апошнія паўгады з “Белавежскай пушчы” звольнілі больш за сто працоўных. Кадравыя зьмены тут зьвязваюць з імям Мікалая Бамбізы. З ягоным прыходам у пушчы пачалася рубка лесу ў сямі кварталях на плошчы 50 гектараў. Пасьля таго, як навуковыя работнікі ДНП выступілі супраць гэтага, рубку спынілі. Менавіта гэты факт стаў падставаю для звальненьня Георгія Казулькі.

Два дысцыплінарных спагнаньня атрымаў галоўны лясьнічы Яўген Смактуновіч, які таксама адкрыта выступаў супраць вырубкі лесу, бо лічыў іх неабгрунтаванымі. Ня выключана, што ён таксама будзе звольнены. Як лічаць супрацоўнікі ДНП, сьледзтвам новай палітыкі кіраўніцтва парку можа стаць адозва дыплёму Савету Эўропы. Ён быў выдадзены ДНП “Белавежская пушча” ў 1997 годзе. Праз пяць гадоў, у 2002 годзе, дыплём можа быць падоўжаным ці адазваным. Паколькі на дадзены момант у ДНП зварочваюцца прыродаахоўныя мерапрыемствы і навуковыя дасьледаваньні, гэта можа стаць падставаю для адозвы дыплёму.

Паводле інфармацыі, атрыманай з крыніцаў у ДНП, фінансавае становішча нацыянальнага парку, як гаспадарчай адзінкі, крытычнае. Людзі чакаюць новых звальненьнеў і гатовыя выступаць з акцыямі пратэсту.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: