Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Беларусь займае 148 месца па ўзроўню эканамічных свабодаў
11:19, 21/11/2001, «Наша Свабода»


 ПАЛIТЫКА 

Літоўскія журналісты салідарныя з “Пагоняй”
11:18, 21/11/2001, Радыё Балтыйскія Хвалі

Абедзьве прафэсійныя арганізацыі літоўскіх журналістаў – Саюз літоўскіх журналістаў і Таварыства літоўскіх журналістаў - зьвярнулiся з адкрытым зваротам да Аляксандра Лукашэнкі, у якім выказваюць пратэст супраць закрыцьця незалежнай гарадзенскай газэты “Пагоня”. У заяве Літоўскага саюза журналістаў гаворыцца:“Свабодны друк зьяўляецца адным з гарантаў дэмакратыі. Таму закрыцьцё папулярнай беларускай газэты дазваляе зрабіць высновы, што пэўныя структуры беларускй улады груба парушаюць прынцыпы дэмакратыі”. “У пратэсьце супраць закрыцьця па палітычных матывах незалежнай беларускай газэты “Пагоня”, якое парушае замацаваную ў міжнародных прававых актах свабоду слова, патрабуем спыніць незаконны перасьлед свабоднага слова”, - гаворыцца ў заяве Таварыства літоўскіх журналістаў.

Абаронцы Курапатаў знаходзяцца ў жахлівых умовах ізалятару
11:17, 21/11/2001

Вечарам 19 лістапада з ізалятару часовага ўтрыманьня аддзяленьня міліцыі Менскага раёну, пасьля сямісутачнага арышту быў адпушчаны рок-музыка Хведар Жывалеўскі. Хлопец утрымліваўся ў адной камеры зь лідэрам Маладога Фронту Паўлам Севярынцам. Да адміністратыўнай адказнасьці яны былі прыцягнутыя за правядзеньне несанкцыянаванай акцыі супраць будаўніцтва Менскай кальцавой аўтадарогі ў раёне мэмарыяльнага комплекса Курапаты, дзе захаваныя ахвяры сталінскіх рэпрэсіяў.

Улады праігнаравалі сустрэчу з ГІ “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”
11:16, 21/11/2001

Улады праігнаравалі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”, якая вечарам 19 лістапада прайшла ў Менску ў рэдакцыі газэты “Рабочы”. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ініцыятывы Сяргей Сахараў, запрошаныя на паседжаньне ініцыятывы прэм’ер-міністр Генадзь Навіцкі, міністар культуры Леанід Гуляка, і старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на сустрэчу з грамадзкасьцю не прыйшлі.

У культуры запахла палітыкай
11:15, 21/11/2001, «БДГ»

На днях споўнілася 100 гадоў з дня нараджэньня вядомага беларускага пісьменьніка Міхася Зарэцкага – ураджэнца Шклоўшчыны, аўтара шматлікіх апавяданьняў, нататак, аповесьцяў, раманаў, драматычных твораў. Сябры шклоўскай арганізацыі ТБМ вырашылі адзначыць 100-годдзе вядомага земляка ўрачыстымі чытаньнямі на радзіме пісьменьніка – у вёсцы Зарэчча. Аднак у аб’яднанай шклоўскай раённай бібліятэцы прадстаўніку ТБМ А.Грудзіну далі адмову. Па словах Грудзіны, дырэктар бібліятэкі В.Шаўкавая спасылалася на табу, дадзенае зьверху.

У Беларусі адроджана праваслаўная інквізіцыя
11:14, 21/11/2001, «Наша Свабода»

Тры сьвятары Менскай епархіі Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы – Пётр Бодак, Вячаслаў Гнедзько і Леанід Пляц – былі прымусовым чынам пазбаўленыя свайго сану за «раскольніцкую дзейнасьць» і «парушэньне іярэйскай прысягі на вернасьць Царкве і яе свяшчэннаначальлю».

Беларускі і іранскі рэжымы маюць намер давесьці таваразварот да 100 мільёнаў даляраў
11:13, 21/11/2001

“Беларусь праяўляе крайнюю зацікаўленасьць у разьвіцьці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва з Іранам. Калі ў сфэры палітычных зносінаў за апошнія гады паміж краінамі дасягнуты высокі ўзровень, то і ў галіне эканомікі неабходны такі самы дынамізм”, -- заявіў прэм’ер-міністар Беларусі Генадзь Навіцкі падчас сустрэчы кіраўніка дыпляматычнай місіі Ісламскай Рэспублікі Іран у нашай краіне Мохаммада Мусы Хашэмі Гольпаегані. Сустрэча адбылася ў Доме ўраду 2 лістапада.

Міжнародная амністыя за альтэрнатыўную службу
11:12, 21/11/2001, BARCNEWS

Выйшаў у сьвет пяты нумар прававога бюлетэню «Amnesty international у Беларусі», цалкам прысьвечаны праблеме адмовы ад службы ў войску па маральных перакананьнях. Бюлетэнь зьмяшчае інфармацыю аб рэгуляваньні тэрміновай вайсковай службы ў Беларусі, адмове ад вайсковай службы згодна з міжнароднымі нормамі выкананьня правоў чалавека, факты з замежнай практыкі і іншае.

БПСМ -- без сьвятла
11:11, 21/11/2001, «Народная воля»

Выправiць сытуацыю не дапамагае нават "свая рука" ў Адмiнiстрацыi прэзыдэнта Апошнiя працоўныя днi "патрыёты" правялi ў цемры. Уласнiк будынка па вулiцы К.Маркса, 40 -- Беларускi саюз моладзi - адключыў электрычнасьць на першым паверсе, які займае ЦК БПСМ. Такiм чынам гаспадары плянуюць прымусiць БПСМ аплацiць запазычанасьці па арэндзе памяшканьняў, якiя складаюць ужо дзесяткi мiльёнаў рублёў.

Прадпрымальнікі патрабуюць адмены дэкрэтна-указной сыстэмы
11:10, 21/11/2001

Беларускі саюз прадпрымальнікаў гатовы напрацягу трох дзён падрыхтаваць і прадаставіць праэкт дэкрэту прэзыдэнта, які стаў бы ягоным апошнім дэкрэтам у галіне эканомікі. Пра гэта прэзыдэнт БСП Аляксандар Патупа заявіў 20 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску, арганізаванай адразу пасьля завяршэньня парлямэнцкіх слуханьняў па праблемах разьвіцьця прадпрымальніцтва ў Беларусі. На думку Патупы, калі адменены толькі дэкрэт №40 (аб магчымасьці пазасудовай канфіскацыі маёмасьці – БелаПАН), а не сама дэкрэтна-указная сыстэма, то няма ніякіх гарантыяў, што гісторыя не паўторыцца. І не зьявіцца зноў штосьці непрымальнае для прадпрымальніцтва.

Катастрафічна падае рэнтабельнасьць прадпрыемстваў
11:09, 21/11/2001

Рэнтабельнасьць прадукцыі, прац, паслугаў прамысловых прадпрыемстваў у студзені-верасьні 2001г склала 11,9% супраць 15,4% у студзені-верасьні 2000 г., паведамілі карэспандэнту ІА "ЭКОПРЕСС" у Міністэрстве статыстыкі й аналізу.

МТС аб’явіла пра пачатак працы ў Беларусі
11:08, 21/11/2001

Расейскі аператар сотавай сувязі кампаніі “Мабільныя ТэлеCыстэмы” аб’явіў пра пачатак дзейнасьці ў Беларусі. На гэты час ідзе працэс рэгістрацыі сумеснага прадпрыемства, якое будзе прадастаўляць паслугі сотавай сувязі стандарту GSM 900/1800 у Беларусі. Пра гэта паведамілі ў кампаніі. Доля МТС у гэтм сумесным прадпрыемстве – 49%. На гэты момант МТС унёс плацёж у бюджэт Рэспублікі Беларусь у памеры 10 млн. USD у адпаведнасьці з умовамі выйгранага тэндэру.

Суд прыступіў да разгляду справы аб выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага
11:07, 21/11/2001, Радыё Свабода

У Менскім абласным судзе працягваецца працэс па справе выкраданьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага і іншых злачынстваў, якія інкрымінуюцца групе былога “алмазаўца” Валер’я Ігнатовіча. Да гэта часу разглядаліся эпізоды, непасрэдна зьвязаныя зь лёсам зьніклага аператара ГРТ, але зараз працэс шчыльна наблізіўся да гэтай да канца нявысьветленай гісторыі.

Крымінальная справа супраць Іосіфа Сярэдзіча не заведзеная. Але знаходзіцца ў працэсе ўзбуджэньня
11:06, 21/11/2001

У аўторак на нашым сайце са спасылкаю на Радыё Свабода зьявілася інфармацыя аб тым, што пракуратура Ленінскага раёну Менску ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча, нібы за распаўсюд паклёпніцкіх зьвестак. Аднак высвятлілася, што крымінальная справа супраць рэдактара “Народнай волі” пакуль не ўзбуджана. Але, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў працэсе ўзбуджэньня.

GAZETA WYBORCZA: “ТУТЭЙШЫХ” ЗАБАРАНІЛІ ЗА ТОЕ Ж, ЗА ШТО Ў 1942 ГОДЗЕ ЗАПЛАЦІЎ ЖЫЦЬЦЁМ ЯНКА КУПАЛА – ЗА БЕЛАРУСКАСЬЦЬ
11:05, 21/11/2001

Польская прэса працягвае камэнтаваць забарону на Беларусі купалаўскай п’есы “Тутэйшыя”. Напярэдадні артыкул “Скандал у Менску” зьмясьціла і найбольш масавая і аўтарытэтная польская штодзённая Gazeta Wyborcza.

Прыватная сфэра аўтаперавозак Беларусі можа на 90% перайсьці пад кантроль дзяржавы
11:04, 21/11/2001

У коле прадпрымальнікаў, якія займаюцца грузаперавозкамі, сапраўдная паніка. Надыходзіць новы год, з першага дня якога ўступае ў сілу закон “Аб транспартнай дзейнасьці”. Да дадатку закону Міністэрства транспарту распрацоўвае і больш канкрэтныя дакумэнты. Прыватныя грузаперавозчыкі сцьвярджаюць, што новыя ўмовы, якія перад імі будуць стаяць, катастрафічныя і для іх, і ў цэлым для галіны, паведамляе Радыё Свабода.

Польшча будзе ўводзіць візы для беларусаў прыблізна праз 8-9 месяцаў
11:03, 21/11/2001

Падчас свайго нядаўняга візыту ў Швэцыю, новы міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч упершыню заявіў, што ў хуткім часе Польшча ўвядзе для грамадзянаў усходніх краінаў-суседзей Польшчы, у тым ліку і для Беларусі вiзы. Верагодна, самы вялікі пэрыяд, напрацягу якога беларусы яшчэ могуць езьдзіць у Польшчу бяз візаў, складае ня больш чым 8-9 месяцаў.

“Белшына” можа стаць часткай расейскага холдынгу
11:02, 21/11/2001

Беларускі шынны камбінат “Белшына” можа быць акцыянаваны з удзелам аднаго з лідэраў расейскага шыннага бізнэсу. Кіраўніцтва расейскага холдынгу “Амтэл” накіравала прапановы Аляксандру Лукашэнку пра ўдзел у стварэньні сумеснага прадпрыемства на “Белшыне” ці ў акцыянаваньні беларускага шыннага гіганта. Пра гэта паведамляе карэспандэнт "Известий".

Распачаўся працэс па справе адносна хабарніцтва ПА “Хімвалакно”
11:01, 21/11/2001, Страна.ru

У Гомлі ў аўторак распачаўся судовы працэс па крымінальнай справе Валер’я Надзеждзіна, былога намесьніка генэральнага дырэктара аднаго з буйных прадпрыемстваў краіны – сьветлагорскага аб’яднаньня “Хімвалакно”. Падсуднаму інкрымініруецца атрыманьне хабару ад замежных фірмаў на агульную суму эквівалентную 140 тысячам даляраў. Ён абвінавачваецца таксама ў крадзяжах і адмыцьці матэрыяльных каштоўнасьцей, атрыманых злачынным шляхам. Былому намесьніку генэральнага дырэктара сьветлагорскага “Хімвалакна” пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на тэрмін да 10 гадоў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: