Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Польшча будзе ўводзіць візы для беларусаў прыблізна праз 8-9 месяцаў
11:03, 21/11/2001

Падчас свайго нядаўняга візыту ў Швэцыю, новы міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч упершыню заявіў, што ў хуткім часе Польшча ўвядзе для грамадзянаў усходніх краінаў-суседзей Польшчы, у тым ліку і для Беларусі вiзы. Верагодна, самы вялікі пэрыяд, напрацягу якога беларусы яшчэ могуць езьдзіць у Польшчу бяз візаў, складае ня больш чым 8-9 месяцаў.

“Польшча ў хуткім часе будзе ўводзіць візавы рэжым для сваіх усходніх суседзяў, аднак, мы будзем старацца зрабіць так, каб візы ім атрымаць было няцяжка”, -- заявіў напярэдадні падчас свайго візыту ў Швэцыю міністар замежных справаў Польшчы Ўладзімеж Цімашэвіч.

Міністар Цімашэвіч разам з прэм’ерам Швэцыі Горам Персэнам і сваёй шведзкай калегай Ганнай Лінд абмяркоўвалі праблемы пашырэньня Эўразьвязу. Пра канкрэтныя тэрміны ўвядзеньня візаў Уладзімеж Цімашэвіч не сказаў.

Так што хутка, каб паехаць у Польшчу, беларусам замест звыклых ваўчараў прыйдзецца набываць візы. Па словах супрацоўнікаў польскага МЗСу, больш-менш канкрэтны тэрмін увядзеньня візаў ведаў напэўна толькі сам міністар Цімашэвіч, аднак зараз ён знаходзіцца ў Брусэлі, дзе абмяркоўвае з чыноўнікамі Эўразьвязу далучэньне Польшчы да аб’яднанай Эўропы. Як вядома, паводле папярэдніх пагадненьняў, Польшча і яшчэ 9 краінаў Цэнтральнай Эўропы далучацца да Эўразьвязу 1 студзеня 2004 году. Да гэта часу візы будуць уведзеныя дакладна. У лістападзе наступнага году Эўразьвяз у сваім рапарце канчаткова паведаміць, хто з краінаў-кандыдатаў у неабходнай ступені падрыхтаваны да ўступленьня.

“Такім чынам, каб скончыць падрыхтоўку, мы маем 8-9 месяцаў часу”, -- заявіў у Стакгольме міністар Цімашэвіч. Натуральна, што адной з прычынаў гэтай падрыхтоўкі зьяўляецца ўзмацненьне ўсходняй мяжы Польшчы, якая праз 15 месяцаў будзе мяжой Эўразьвязу. Дарэчы, зараз беларусы замест ваўчараў змогуць набываць і польскія візы. У турыстычнай фірме віза на паўгады на шмат наведваньняў каштуе каля 20 даляраў. Пры гэтым, запрашэньне з Польшчы не патрабуецца.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: