Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Крымінальная справа супраць Іосіфа Сярэдзіча не заведзеная. Але знаходзіцца ў працэсе ўзбуджэньня
11:06, 21/11/2001

У аўторак на нашым сайце са спасылкаю на Радыё Свабода зьявілася інфармацыя аб тым, што пракуратура Ленінскага раёну Менску ўзбудзіла крымінальную справу супраць галоўнага рэдактара газэты “Народная воля” Іосіфа Сярэдзіча, нібы за распаўсюд паклёпніцкіх зьвестак. Аднак высвятлілася, што крымінальная справа супраць рэдактара “Народнай волі” пакуль не ўзбуджана. Але, хутчэй за ўсё, знаходзіцца ў працэсе ўзбуджэньня.

З мэтай пацьвярджэньня ці абвяржэньня інфармацыі аб завядзеньні крымінальнай справы супраць Іосіфа Сярэдзіча карэспандэнт Радыё Рацыя зьвярнуўся ў пракуратуру Ленінскага раёну Менску, да пракурора Аляксея Стука. Адносна завядзеньня крымінальнай справы супраць газэты пракурор патлумачыў, што супраць юрыдычнай асобы – “Народнай волі” – пракуратура ня мае права прымяняць Крымінальны кодэкс. Крымінальная справа заводзіцца толькі супраць фізычных асобаў. “Супраць газэты і супраць Сярэдзіча ніякай справы ня ўзбуджана. На сайтах штосьці наблыталі, у Інтэрнэце няпэўную інфармацыю далі”, -- заявіў ён.

На пытаньне “А ці была ў вас заява ў пракуратуру старшыні Менскага аблвыканкаму Дамашкевіча?”, Стук адказаў сцьвярджальна. Заяву пракуратура разгледзіла, але пра якія-небудзь далейшыя дзеяньні пракурор размаўляць адмовіўся. “Напэўна, мы яшчэ шмат праверачных дзеяньняў зробім, пасьля чаго можна будзе разглядаць пытаньне. Інфармацыя мае пэўныя тонкасьці. Я ня буду па тэлефоне абмяркоўваць”, – паведаміў ён.

Як вядома, дыму без агню ня бывае. Старшыня Менскага аблвыканкаму Мікалай Дамашкевіч насамрэч зьвяртаўся ў пракуратуру. Падставаю для ягонй заявы сталі два матэрыялы, апублікаваныя ў “Народнай волі” ў верасьні гэтага году: артыкул прафесара Івана Нікітчанкі “Белыя плямы Саюзу Беларусі й Расеі” і заява лідэраў палітычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, якія ўваходзілі ў шырокую грамадзянскую кааліцыю.

Пракуратура разгледзіла заяву Дамашкевіча, а некаторых падпісантаў Заявы нават выклікалі ў пракуратуру для дачы паказаньняў.

“Мяне выклікалі як сьведку тры тыдні таму. Пыталіся ці падпісваў я заяву ці не, ці былі фальсыфікацыі па ўсёй краіне”, -- пацьвердзіў свой выклік на допыт Павал Казлоўскі, які падпісваў тую самую Заяву. Такім чынам, пракуратура Ленінскага раёну, як выказаўся пракурор Аляксей Стук, яшчэ вывучае справу, выклікае для размоваў падпісантаў, правярае факты...

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: