Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд прыступіў да разгляду справы аб выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага
11:07, 21/11/2001, Радыё Свабода

У Менскім абласным судзе працягваецца працэс па справе выкраданьня аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага і іншых злачынстваў, якія інкрымінуюцца групе былога “алмазаўца” Валер’я Ігнатовіча. Да гэта часу разглядаліся эпізоды, непасрэдна зьвязаныя зь лёсам зьніклага аператара ГРТ, але зараз працэс шчыльна наблізіўся да гэтай да канца нявысьветленай гісторыі.

У прыватнасьці, сёньня вывучалася роля Валер’я Ігнатовіча ў дзейнасьці менскага аддзяленьня РНЕ. Годна сьледзтву існуе пэўная сувязь паміж палітычнымі сымпатыямі Ігнатовіча і зьнікненьнем Завадзкага. Маўляў, Ігнатовіч адпомсьціў журналісту менавіта за тое, што той скампрамэнтаваў у ягоных вачох адзінадумцаў – расейскіх нацыяналістаў.

І вось суд сёньня паспрабаваў высьвятліць, ці сапраўды баец элітнага падразьдзяленьня ўнутраных войскаў быў актывістам гэтай незарэгістраванай арганізацыі. Існуе інфармацыя, што сьведкі гэта пацьвердзілі.

Больш таго, з іх сьведчаньняў вынікае, што ў пэўным сэнсе Ігнатовіч быў адным з лідэраў менскага аддзяленьня расейскіх нацыяналістаў. Свой аўтарытэт сярод паплечнікаў ён падтрымліваў па-розаму. Фактычна быў галоўным інструктарам на трэнажах валоданьня зброяй і прыёмамі барацьбы. Пры гэтым адрозьніваўся жортскасьцю нават да “сваіх”.

Так, адна сьведка, былая актывістка арганізацыі, паведаміла, што Ігнатовіч неаднаразова зьбіваў членаў арганізацыі. А іншы сьведка, камендант інтэрнату, дзе да арышту жыў Ігнатовіч, распавяла аб ягонай актыўнасьці ў справе прапаганды партыйных поглядаў. Аказалася, што ў пакоі Ігнатовіча заўсёды было шмат прафашыстоўскай літаратуры. Сьцены былі завешаныя адпаведнай сымболікай, у іншых пакоях інтэрнату час ад часу знаходзіліся ўлёткі, пры гэтым Ігнатовіча ніхто да адказнасьці не прыцягваў. Сьведка патлумачыла гэта тым, што зь ім баяліся зьвязвацца, таму што ўсе ведалі, што ён былы міліцыянт і акрамя таго спэцназавец.

Такім чынам, сьведчаньні з большага падыходзяць да вынікаў сьледзтва аб тым, што гэта з ініцыятывы Ігнатовіча выкралі Завадзкага. Між тым, жонка зьніклага аператара Сьятлана Завадзкая па-ранейшаму ня лічыць, што гэта спатрэбілася асабіста Ігнатовічу. На ейную думку, былы спэцназавец мог выконваць чыйсьці загад, але сьледзтва не знайшло, а магчыма і не жадала знайсьці гэтых людзей.

Такой думкі трымаецца і журналіст ГРТ Павал Шарамет, былы калега Зьміцера Завадзкага: “Лічу, што працэс распачаты толькі для таго, каб даказаць, што група Ігнатовіча ніякім чынам не зьвязаная са справаю Завадзкага. Я ня веру ў гэтую вэрсію. Мне падаецца, што Ігнатовіч забойца, але ў гэтай справе ён быў толькі нейкім несамастойным зьвяном. Наколькі мне вядома, суд робіць усё магчымае, каб як мага хутчэй скончыць працэс, і каб уся праўда аб гэтай справе да грамадзкасьці не дайшла”, -- лічыць Павал Шарамет.

Праз некалькі дзён Шарамет сам будзе выступаць у судзе ў якасьці сьведкі.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: