Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



БПСМ -- без сьвятла
11:11, 21/11/2001, «Народная воля»

Выправiць сытуацыю не дапамагае нават "свая рука" ў Адмiнiстрацыi прэзыдэнта Апошнiя працоўныя днi "патрыёты" правялi ў цемры. Уласнiк будынка па вулiцы К.Маркса, 40 -- Беларускi саюз моладзi - адключыў электрычнасьць на першым паверсе, які займае ЦК БПСМ. Такiм чынам гаспадары плянуюць прымусiць БПСМ аплацiць запазычанасьці па арэндзе памяшканьняў, якiя складаюць ужо дзесяткi мiльёнаў рублёў.

Пасьля непасьпяховых перамоваў лiдэра БПСМ Юрыя Салаўёва з першым сакратаром ЦК БСМ Алай Данiлавай, апошняя была выклiкана на гутарку ў будынак, якi знаходзiцца ў непасрэднай блiзкасьцi з прытулкам маладзёжных арганiзацыяў -- у Адмiнiстрацыю прэзыдэнта. Лiдэру БСМ прапанавалi адмовiцца ад свайго рашэньня ўзамен на... пагашэньне БПСМам сваiх жа камунальных плацяжоў. Пра аплату запазычанасьці па арэндзе, якi БПСМ не аплочвае з верасьня 1999 года, дзяржаўныя мужы размову не вялi.

Зразумела, што такi стан рэчаў не задаволiў уласнiка, i святло ў патрыётаў так i не зьявiлася. Так што зараз нi кавы папiць, нi ў кампутарныя гульнi пагуляць.

А пытаньне аб уласнасьцi на шматпакутны будынак, дарэчы, зноў усплыло ў судзе, нават нягледзячы на тое, што тэрмiн абскарджваньня апошняга рашэньня, вынесенага на карысьць Беларускага саюзу моладзi, скончыўся 22 жнiўня. На гэты раз пытаньнем уласнасьцi зоймецца Вышэйшы Гаспадарчы суд.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: