Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусі адроджана праваслаўная інквізіцыя
11:14, 21/11/2001, «Наша Свабода»

Тры сьвятары Менскай епархіі Беларускага экзархату Рускай праваслаўнай царквы – Пётр Бодак, Вячаслаў Гнедзько і Леанід Пляц – былі прымусовым чынам пазбаўленыя свайго сану за «раскольніцкую дзейнасьць» і «парушэньне іярэйскай прысягі на вернасьць Царкве і яе свяшчэннаначальлю».

Рашэньне аб пазбаўленьні сану, прынятыя Сінодам Беларускага экзархату, зацьвярджалася ў Маскве – 2 лістапада яго падпісаў Патрыярх Маскоўскі і Ўсея Русі Аляксій ІІ.

«Раскольніцкая дзейнасьць» – гэта мусіць быць заклік да стварэньня нацыянальнай, Беларускай праваслаўнай царквы.

Як вядома, і ў Беларусі, і ў Расеі царква намінальна – па канстытуцыі – адасоблена ад дзяржавы. Але ў абедзьвюх краінах РПЦ надзвычай прэтэндуе на тое, каб стаць духоўным пастырам усіх грамадзянаў, нават і ў прымусовым парадку.

Пазбаўленьне сану – адкрытая інквізыцыйная акцыя, якая нагадвае пра звычку сярэднявечча. Спасылкі нібыта на кананічную тэрыторыю Рускай праваслаўнай царквы нельга прымаць усур’ёз, ведаючы, што рускае праваслаўе прыйшло на Беларусь пасьля яе акупацыі расейскімі войскамі напрыканцы 18-га стагоддзя пасля падзелаў Рэчы Паспалітай.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: