Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады праігнаравалі сустрэчу з ГІ “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты” 11:16, 21/11/2001
Улады праігнаравалі сустрэчу з прадстаўнікамі грамадзянскай ініцыятывы “За ўратаваньне мэмарыялу Курапаты”, якая вечарам 19 лістапада прайшла ў Менску ў рэдакцыі газэты “Рабочы”. Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар ініцыятывы Сяргей Сахараў, запрошаныя на паседжаньне ініцыятывы прэм’ер-міністр Генадзь Навіцкі, міністар культуры Леанід Гуляка, і старшыня Менгарвыканкаму Міхаіл Паўлаў на сустрэчу з грамадзкасьцю не прыйшлі.
“З раніцы прадстаўнікі “Белинтурист” адмовіліся прадставіць арганізатарам сустрэчы канферэнц-залю гатэлю “Юбілейная”, хоць з намі была дасягнута папярэдняя дамоўленасьць”,-- адзначыў Сахараў. Па ягоных словам, гэтую ж пазыцыю заняло й кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай.
У сустрэчы прынялі ўдзел толькі тры прадстаўнікі ўладаў – спэцыялісты праэктнага інстытута “Мінскграда” і РУП "Белгипродар". “Нягледзячы на запэўваньні кіраўніцтва РУП “Магістральаўтадар” (зьяўляецца заказчыкам рэканструкцыі Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі і адказвае за ўвесь ход будаўніцтва) аб тым, што працы праводзяцца па канчатковым праэкце, удзельнікам сустрэчы стала зразумела: такі дакумэнт сёньня адсутнічае”, -- падкрэсьліў Сахараў. Па ягоных словах, хуткія тэмпы рэканструкцыяў МКАД могуць прывесьці да зьніжэньня якасьцi працаў па ўладкаваньні ўрочышча Курапаты.