Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Ігнатовічам паказаў, што РНЕ ў Беларусі карыстаецца падтрымкаю ўплывовых асобаў
11:12, 22/11/2001, Радыё Свабода

Суд над Ігнатовічам, які акрамя ўсяго іншага абвінавачваецца і ў выкраданьні аператара ГРТ Зьміцера Завадзкага, паказвае, што беларускае аддзяленьне РНЕ карыстаецца падтрымкай уплывовых колаў ва ўрадзе. Па словах аднаго з адвакатаў, інакш немагчыма было разгарнуць цэлую структуру, у якой адны б займаліся прапагандай, іншыя трэніроўкамі, трэція праводзілі актыўныя мерапрыемствы, а ўсёй структурай кіраваў калектыўны ворган з 7-10 так званых “паплечнікаў”.

Адным з такіх “паплечнікаў” зьяўляецца былы спэцназавец Валеры Ігнатовіч. Адначасова ён кіраваў групоўкай, якая зарабляла грошы злачынствамі – рэкетам, крадзяжамі і забойствамі. Прычым ёсьць прычыны падазраваць, што гэтыя брудныя грошы ішлі на фінансаваньне мясцовага аддзяленьня РНЕ, бо скрадзеныя Ігнатовічам грошы – некалькі тысячаў даляраў – не былі выдаткаваныя нi на дарагія рэчы, ні на аўтамабілі ці на штосьці іншае, як звычайна робяць крымінальнікі.

Такім чынам, існуе меркаваньне, што ўлады пэўны час закрывалі вочы на гэтыя “заробкі” групоўкі Ігнатовіча, паколькі ім загадваліся і заданьні па ліквідацыі апазыцыянэраў. Аднак прыйшоў час, і былога спэцназаўца прыйшлося арыштаваць, каб схаваць з ім нейкія тайны.

Тое, што такая вэрсія магчымая, даказвае стыль, у якім працаваў Ігнатовіч. Тое, якіх людзей ён падбіраў у сваю групоўку: у сваёй большасьці гэта былыя міліцыянты, як Гуз ці Малік, а таксама асобы з “неадэкватнымі паводзінамі”, з якімі-небудзь адхіленьнямі ў здароўі, як Савушкін. Гэтыя людзі, схільныя да рызыкі і аванцюр – стала вядома, што адразу пасьля захопу Зьміцера Завадзкага ягоныя выкрадальнікі паехалі ўЧачэнію вербавацца для ўдзелу ў баявых дзеяньнях, а калі з гэтым не атрымалася, спакойна вярнуліся дадому. Яны асабліва не кансьпіраваліся, магчыма, спадзяваліся на нейкую абарону.

Дагэтага часу невядома, што здарылася са Зьміцерам Завадзкім. Суд толькі наблізіўся да падзеяў ліпеня мінулага году, калі Завадзкі быў выкрадзены, і яшчэ ня меў магчымасьці высьветліць тое, што ня высьветліла сьледзтва.

Аднак адвакаты ня выключаюць, што суд паспрабуе абыйсьці ўвагаю далейшы лёс Завадзкага. Юрыдычныя падставы для гэтага ёсьць, таму што ягоным выкрадальнікам інкрымініруецца забойства. Адвакаты ўпэўненыя, што эпізод з Завадзкім неабходна выдзяляць у асобную справу.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97.

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая.


Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: