 | ПАЛIТЫКА |  |

Улады маюць намер згнаіць у турме Паўла Севярынца 11:18, 23/11/2001

Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец адбыў 10-сутачны адміністратыўны арышт за правядзеньне акцыі супраць правядзеньня будаўнічай працы па рэканструкцыі Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў раёне Курапатаў. Аднак адразу з ізалятару часовага ўтрыманьня аддзелу міліцыі Менскага раёну ён быў пераведзены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Мінгарвыканкаму, дзе Севярынцу трэба будзе правесьці яшчэ 7 сутак арышту за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця ў Менску 26 кастрычніка – у Дзень памяці падпольшчыкаў. 
За Калугіна ручаюцца працоўныя, а Рахманько гатовы «здаць» калегі – «дэпутаты» 11:16, 23/11/2001

Былы кіраўнік Беларускай чыгункі Віктар Рахманько, вызвалены ад сваёй пасады 22 лістапада, згодна Канстытуцыі ня можа быць арыштаваным бяз згоды верхняй палаты “парлямэнту”. Аднак у гэтай сытуацыі ўсё вырашыцца адназначна: калегі, калі пра гэта просіць Лукашэнка, дадуць згоду на зьняцьце імунітэту з Віктара Рахманько. А пасьля ён можа падзяліць лёс некаторых экс-міністраў, якія зьведалі казённай ежы. Да суда і пасьля... 
Мінгарвыканкам працягвае рэкет прадпрымальнікаў 11:15, 23/11/2001

У рукі карэспандэнта Рацыі трапіў афіцыйны ліст намесьніка старшыні Менскага гарвыканкаму Валянціна Байдака да кіраўніка адной сталічнай фірмы, у якой прапаноўваецца добраахвотна перавесьці некалькі дзесяткаў мільёнаў рублёў на завяршэньне будаўніцтва Дому міласэрнасьці. Сама па сабе гэтая просьба сталічных уладаў, на першы погляд, не выклікае ніякіх антыпатыяў. Наадварот, чыноўнікі фармальна выгядаюць гэтакімі добрымі дзядзькамі, якія, хоць і за чужыя грошы, але жадаюць ажыцьцявіць богаўгодную справу. Бо плянуецца пабудаваць ня толькі будынак для нямоглых, але і медычны цэнтар, а таксама праваслаўны храм. Аднак варта нагадаць перадгісторыю гэтага даўгабуду. Некалькі год таму будаўніцтва згаданага Дому міласэрнасьці распачаў сумна вядомы бізнэсовец Віктар Лагвінец. 
“Пагоня” патрабуе спыненьня рэканструкцыі МКАД у раёне Курапатаў 11:14, 23/11/2001

Творчае аб’яднаньне “Пагоня” Беларускага саюза мастакоў патрабуе спыненьня рэканструкцыі Менскай кальцавой аўтадарогі ў раёне Курапатаў. 
Пайшоў у адстаўку начальнік ДАІ Мінгарвыканкаму 11:13, 23/11/2001

Начальнік сталічнага ўпраўленьня Дзяржаўтаінсьпекцыі Анатоль Сідарэня пайшоў у адстаўку. Як паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленьні інфармацыі й грамадзкіх сувязяў МУС, Анатоль Сідарэня падаў на імя міністра рапарт, які быў задаволены. Зараз абавязкі начальніка менскай ДАІ выконвае Міхаіл Сьвістун. 
У суд перадалі “футбольную” крымінальную справу 11:12, 23/11/2001

Учора Аляксандар Лукашэнка прыняў з даклядам Генэральнага пракурора Віктара Шэймана. Сярод іншага генпракурор праінфармаваў Лукашэнку пра накіраваньне ў суд так званай “футбольнай” крымінальнай справы. Маецца на ўвазе справа прэзыдэнта віцебскага футбольнага клюбу “Лакаматыў”, дырэктара фірмы “Інспа” і футбольнага арбітра. Усе трое абвінавачваюцца ў крадзяжы 26 тысячаў даляраў, атрыманых за продаж віцебскага футбаліста саратаўскаму клюбу “Сокал”. Гэта першы выпадак крымінальнага перасьледу футбольных функцыянэраў у нашай краіне. 
"Советская Белоруссия" супраць "Беларускай маладзёжнай" 11:11, 23/11/2001, Радыё Рацыя

Недзяржаўнай газэце "Беларуская маладзёжная" выстаўлены судовы зыск па абароне дзелавой рэпутацыі дзяржаўнай газэты "Советская Белоруссия" й асабіста яе галоўнага рэдактара Паўла Якубовіча. "Совбелия" абураная адной з кастрычніцкіх публікацыяў у "БМ", дзе орган адміністрацыі прэзыдэнта папракаецца за неаб`ектыўнасьць. 
Свабодны прафсаюз металістаў МТЗ просіць падтрымкі ў барацьбе са свавольствам уладаў 11:10, 23/11/2001

Члены першаснай арганізацыі свабоднага прафсаюзу металістаў Менскага трактарнага заводу зьвярнуліся да кіраўніцтва Федэрацыі прафсаюзаў Беларускай, Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў і прафкаму МТЗ з просьбаю падтрымаць іх “у барацьбе са свавольствам уладаў”. Як гаворыцца ў звароце, “улады ў рамках плянамернага наступу на правы працоўных вось ужо тры гады праводзяць няспынную працу па ліквідацыі прафсаюзнай арганізацыі свабоднага прафсаюзу металістаў на Менскім трактарным заводзе”.
Андрэй Саньнікаў: улада перакрочыла бар’ер, за якім магчыма фізычнае зьнішчэньне апанентаў 11:09, 23/11/2001, «День»

Падаецца, мы ў сваім жыцьці скасавалі ўсе правілы паводзінаў. Калі сустрэнеш шчырага і сумленнага чалавека, адразу думаеш: прыкідваецца напэўна, нейкая афёра на розуме... Годнасьць утапістаў, якія марылі пра шчасьце, роўнасьць і братэрства ўсіх з усімі, нарадзіла, як ні парадаксальна, стойкіх прыстасаванцаў і абыякавых гледачоў у тэатры ўласнага жыцьця. Пры гэтым дзесьці павінны прысутнічаць Гаспадар, Адзіны розум, Усепранікляльная (да паралічу) Улада. Дэмакратыя для іх сьмяротная, як СНІД, а свабода – страшны сон. Усе, хто супрацівіцца такой рэчаіснасьці, падлягаюць зьнічтажэньню. Маральнаму. Але каму вельмі трэба, можна і фізычнаму. Ідэялісты накіраваныя наперад і ўверх. Іх туды і заносіць. А астатнія – мы. Якія штодзённа даказваем, што духоўныя пачвары не фантастыка, а рэчаіснасьць. Пра гэта мы і разважаем зь лідэрам руху Хартыя’97 Андрэям САНЬНІКАВЫМ. 
Лукашэнка падавіць бунт. Бяссэнсоўна і жорстка 11:08, 23/11/2001, КоммерсантЪ

Учора ў Менску быў арыштаваны начальнік упраўленьня чыгункі, член Савету рэспублікі нацыянальнага сходу Беларусі Віктар Рахманько. Акрамя таго, затрыманы дырэктар прадпрыемства па вытворчасьці халадзільнікаў “Атлант” Леанід Калугін, а таксама дырэктар менскага стадыёну “Трактар” Уладзімер Алейнікаў. Па словах Аляксандра Лукашэнкі, “на чарзе яшчэ чалавек пятнадцаць”.
Расейска-беларуска-пэруанска-японскі “адкат” 11:07, 23/11/2001, Gazeta.ru

Былы міністар эканомікі Пэру Горхэ Камэт заявіў пра зьнікненьне як мінімум 40 млн. пры выкананьні кантракту з Расеяй і Беларусьсю, падпісанага ў 1997 годзе. З заявы Камэта вынікае, што расейскія кампаніі, магчыма, давалі хабар былому прэзыдэнту Пэру Альбэрту Фухіморы. Даўні скандал вакол продажу Расеяй й Беларусc. пэруанскім ВПС некалькіх зьнішчальнікаў МіГ-29 атрымаў новае разьвіцьцё. 
Пасол Вік сыходзіць 11:06, 23/11/2001

Мандат руководителя Консультативно-наблюдательной группы ОБСЕ посла Мандат кіраўніка Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ пасла Ганса-Георга Віка заканчваецца ў гэтым годзе. Сп. Вік узначальваў місію напрацягу чатырох гадоў. У рамках сваіх паўнамоцтваў ён спрабаваў садзейнічаць станаўленьню грамадязнскай супольнасьці ў Беларусі. Праца пасла Віка стала суправаджалася скандальнымі заявамі Аляксандра Лукашэнкі, якія негатыўна характарызуюць дзейнасьць місіі і яе главы. 
Улады помсьцяць 11:05, 23/11/2001, “Народная воля”

Председатель Шкловской районной организации Белорусского народного фронта Старшыня Шклоўскай раённай арганізацыі Беларускага народнага фронту Рыгор Костусеў, які шэсьць гадоў працаваў дырэктарам раённай жыльлёва-камунальнай гаспадаркі, стаў беспрацоўным. Як ён сцьвярджае, улады прымусілі яго напісаць заяву па ўласным жаданьні. Першыя кпіны прадстаўнікоў улады ў бок дырэктара жыльлёва-камунальнай гаспадаркі Шклоўскага раёну прагучалі ў 1995 годзе, калі яго абралі старшынём мясцовай арганізацыі Фронту. Пасьля, праз год, ён увайшоў у склад Сэйму БНФ. Усе гэтыя гады ён актыўна ўдзельнічаў у палітычных акцыях. Калі пачаліся прэзыдэнцкія выбары, узначаліў раённую ініцыятыўную групу Сямёна Домаша. Ягоная актыўная палітычная дзейнасьць была як бяльмо на воку для мясцовай вертыкалі. Як так, Шклоўшчына – радзіма Лукашэнкі, а тут такія выступы. 
Пракуратура праводзіць татальную праверку БГК 11:04, 23/11/2001

Салігорскі міжрайпракурор У.А. Малярэнка выдаў загад на правядзеньне агульнадаглядальнай праверкі Салігорскага аддзяленьня Беларускага Гэльсінскага камітэту, а менавіта, праверкі выкананьня заканадаўства аб зваротах грамадзянаў і статутнай дзейнасьці Салігорскага аддзяленьня БГК. Беларускі Гэльсынскі камітэт зьвязвае дзеяньні пракуратуры з актыўнай дзейнасьцю старшыні Салігорскага аддзяленьня БГК Леаніда Мархоткі па абароне інтарэсаў грамадзянаў у дзяржаўных ворганах і абароне правоў дзіцяці. БГК мяркуе, што такія незаконныя і нічым неабгрунтаваныя дзеяньні пракуратуры могуць паўплываць на якасьць выкананьня ейных функцыяў, непасрэдна прадугледжаных Законам. Камітэт зьвярнуўся да пракурора Менскай вобласьці з просьбай адмяніць згаданае прадпісаньне як выдадзенае з парушэньнем Закону й прыняць меры для прадухіленьня такіх парушэньняў. 
Беларуская эканоміка – банкрут 11:03, 23/11/2001

“Сёньняшняе становішча беларускай эканомікі сьведчыць пра ейнае банкруцтва”, -- заявіў 22 лістапада на сустрэчы ў Менску лідэраў Аб’яднанай грамадзянскай партыі з прадстаўнікамі дыпляматычнага корпусу экс-старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Станіслаў Багданкевіч. Па зьвестках Багданкевіча, сёньня каля 40 адсоткаў беларускіх прадпрыемстваў стратныя, яшчэ траціна – маюць нізкую – да 5 адсоткаў -- рэнтабельнасьць. Такім чынам, сказаў ён, каля 70 адсоткаў суб’ектаў гаспадараньня Беларусі можна падвергнуць працэдуры банкруцтва. 
Рабочыя МТЗ абараняюць прафсаюзную маёмасьць 11:02, 23/11/2001

На Менскім трактарным заводзе працягваецца канфлікт працоўных і адміністрацыі вакол офісу свабоднага прафсаюзу. Пасьля таго, як працоўныя два дні таму вярнулі канфіскаванае прафсаюзнае памяшканьне пад свой кантроль, яны не пакідаюць яго ні ўдзень, ні ноччу. Сёньня члены свабоднага прафсаюзу адхілілі ультыматум адміністрацыі дабраахвотна вызваліць офіс, і працягваюць ахоўваць яго ад магчымага гвалтоўнага захопу заводзкім начальствам. Улады і праваахоўчыя ворганы, якія праінфармавалі пра падзеі на МТЗ, пакуль што маўчаць. 
Барадзін намагаецца ўратаваць “саюзны тэлевізар” 11:01, 23/11/2001

Сёньня ў Варонежы чакаюць дзяржаўнага сакратара “саюзнае дзяржавы” Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна, які правядзе нараду па рэалізацыі праграмы “Саюзны тэлевізар”. У сустрэчы будуць прымаць удзел спэцыялісты 30 прадпрыемстваў-вытворцаў тэлевізійнай тэхнікі дзьвюх дзяржаваў. 
|  |
|