Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Сёньня ў Варонежы чакаюць дзяржаўнага сакратара “саюзнае дзяржавы” Расеі й Беларусі Паўла Барадзіна, які правядзе нараду па рэалізацыі праграмы “Саюзны тэлевізар”. У сустрэчы будуць прымаць удзел спэцыялісты 30 прадпрыемстваў-вытворцаў тэлевізійнай тэхнікі дзьвюх дзяржаваў.
На нарадзе вынесеныя пытаньні далейшага разьвіцьця тэлевізійнай галіны. Мяркуецца, што ў Савмін “саюзнае дзяржавы” будзе ўнесены праэкт пастановы аб выдаткаваньні з рэзэрвовага фонду 59 млн. руб. для завяршэньня ў першай палове 2002 году праграмы “Саюзны тэлевізар”, у тым ліку 47 млн. руб. – варонежскаму прадпрыемству. Гэта дазволіць нарасьціць аб’ём выпуску каляровых кінескопаў да 350 тысячаў на год. Удзельнікі нарады таксама плянуюць намеціць праграму “Саюзны тэлевізар –2”.