Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейска-беларуска-пэруанска-японскі “адкат”
11:07, 23/11/2001, Gazeta.ru

Былы міністар эканомікі Пэру Горхэ Камэт заявіў пра зьнікненьне як мінімум 40 млн. пры выкананьні кантракту з Расеяй і Беларусьсю, падпісанага ў 1997 годзе. З заявы Камэта вынікае, што расейскія кампаніі, магчыма, давалі хабар былому прэзыдэнту Пэру Альбэрту Фухіморы. Даўні скандал вакол продажу Расеяй й Беларусc. пэруанскім ВПС некалькіх зьнішчальнікаў МіГ-29 атрымаў новае разьвіцьцё.

Заяву аб зьнікненьні як мінімум 40 млн. даляраў падчас выкананьня гэтага кантракту былы міністар эканомікі Пэру Камэт, паводле інфармацыіі “Інтэрфаксу”, зрабіў на апошнім паседжаньні парлямэнцкай камісіі па расьсьледаваньні справаў аб карупцыі ў Пэру.

Па словах Камэта, у 1997-1998 гадах, калі ён быў міністрам, былы галоўкам ВПС Пэру генэрал Эсьлебан Бэльо запрасіў у міністэрства сродкі на закупку шасьці зьнішчальнікаў МіГ-29 за кошт 30 млн. даляраў за адзін. Пасьля, заявіў Камет, у Масквы набылі толькі тры самалёты па 42 млн.даляраў кожны. Адсюль экс-міністар робіць высновы, што, за вылікам іншых выдаткаў, як мінімум 40 млн. даляраў зьніклі.

Ацэнка Камэта, трэба сказаць, дастаткова аптымістычная: па дадзеных антыкарупцыйнай камісіі Нацыянальнага кангрэсу Пэру, зьнікла 50 млн. даляраў. Розьніцу ў 10 млн.дал. перш сьведкі тлумачылі не крадзяжом? а рэальнымі “затратамі на кантракты на тэхнічнае абслугоўваньне самалётаў і запчасткі”.

Па асноўнай вэрсіі, зьніклыя грошы сталі хабарам у выглядзе “адкату”, які расейская кампанія, што пастаўляла самалёты ў Пэру, перавяла на швэйцарскі рахунак былога кіраўніка службы нацыянальнай бясьпекі Пэру Ўладзімеро Монтэсінаса, па мянушчы “Распуцін”. Сярод банкаў, дзе знакамітым пэруанскім інтрыганам былі адкрытыя падстаўныя рахункі, называліся Bank Leumi и Fibi Bank.

Гэта пацьвярджаецца шэрагам дакумэнтаў, накіраваных ва ўрад Пэру ўладамі Швэйцарыі. У іх гаворыцца, што расейская кампанія, якая прадала Ліме тры зьнішчальніка, дэпаніравала сродкі незаконнага паходжаньня на тайны рахунак Монтэсінаса ў Швэйцарыі. Гэты рахунак быў рассакрэчаны Жэневай летась.

18 зьнішчальнікаў МіГ-29 расейскай вытворчасьці былі закупленыя Пэру ў Беларусі ў 1996-97 гадах. З-за частых непаладак камандаваньне ВПС Пэру прыняла рашэньне пра абнаўленьне летняга парку. Паводле падпісанага ў сярэдзіне 1998 году кантрактам на пастаўку з Расеі ў Пэру трох новых МіГ-29, быў прадстаўлены тэхнічны агляд іх тэхнічнага абслугоўваньня. Кошт кантракту расйская кампанія не называла.

Расейскай кампаніяй, якая ўступіла ў дзелавыя зносіны з самымі вядомымі пэруанскімі махлярамі, было дзяржпрадпрыемства “Росвооружение” (зараз пераўтворана ў «Рособоронэкспорт»). Па дадзеным пэруанскага парлямэнцкага камітэту, менавіта “Росвооружение” пастаўляла ў 1998 годзе ў Пэру тры расейскіх зьнішчальніка МіГ, і яно нібы выступіла пасярэднікам пры падпісаньні кантракту на набыцьцё пэруанцамі самалётаў у Беларусі ў 1996 годзе.

Справа аб зьнікненьні дзяржаўных сродкаў пры набыцьці расейскіх і беларускіх зьнішчальнікаў разам са справаю аб фінансаваньні пэнсійнага фонду нацыянальнай паліцыі Пэру зьяўляецца асноўным эпізодам у расьсьледаваньні дзейнасьці былога шэфа выведкі Монтэсінаса. Асноўныя фігуранты справы – сам Мантэсінас, генэрал Бельо, інспэктар ВПС Пэру Мігель Медына (па дадзеных пэруанскага друку, ён нават сустракаўся з кіраўніцтвам “Росвооружения”), -- знаходзяцца пад вартаю. Толькі былы прэзыдэнт Пэру японец Альберта Фухіморы хаваецца ад сьледчых у Японіі.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: