Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улады маюць намер згнаіць у турме Паўла Севярынца 11:18, 23/11/2001
Лідэр Маладога Фронту Павал Севярынец адбыў 10-сутачны адміністратыўны арышт за правядзеньне акцыі супраць правядзеньня будаўнічай працы па рэканструкцыі Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі ў раёне Курапатаў. Аднак адразу з ізалятару часовага ўтрыманьня аддзелу міліцыі Менскага раёну ён быў пераведзены ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік ГУУС Мінгарвыканкаму, дзе Севярынцу трэба будзе правесьці яшчэ 7 сутак арышту за правядзеньне несанкцыянаванага шэсьця ў Менску 26 кастрычніка – у Дзень памяці падпольшчыкаў.
Нагадаем, што Фёдар Жывалеўскі сядзеў e адной камеры з Севярынцам і распавёў пра тое, што ўмовы ўтрыманьня вязьняў у КПЗ Менскага раённага аддзелу ўнутраных спрваў нечалавечыя. Перапоўненая камера (12 вязьняў e камеры на 8 месцаў), кішэла клапамі, у ёй тры дні адсутнічала вада. Нягледзячы на благое харчаваньне, супрацоўнікі міліцыі адмовіліся прымаць перадачы.