Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дырэктара заводу халадзільнікаў абвінавачваюць у прычыненьні дзяржаве буйнога ўрону 11:19, 23/11/2001
У дачыненьні да генэральнага дырэктара менскага ЗАТ "Атлант" Леаніда Калугіна ўзбуджана крымінальная справа па артыкулу 424, частцы 3 Крымінальнага кодэксу Беларусі (прычыненьне буйнога ўрону дзяржаўным інтарэсам і істотнага ўрону правам і законным інтарэсам грамадзян). Пра гэта паведаміў прэс-цэнтар Камітэту дзяржаўнага кантролю Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, у дзеяньнях Калугіна ўглядаюцца прыкметы складу злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 225 і 233 Крымінальнага кодэксу (невяртаньне з-за мяжы замежнай валюты і незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць адпаведна). Крымінальная справа, як паведамляе БелаПАН, узбуджана 21 лістапада Дэпартаментам фінансавых расьследаваньняў і Камітэтам дзяржкантролю.