Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Зноў 1937?
11:18, 26/11/2001

За два апошніх тыдня ў Беларусі пракурорамі ўзбуджана 210 крымінальных справаў. Імі санкцыянавана заключэньне пад варту 720 чалавек, апратэставаныя судовыя пастановы па 71 справе, зь якіх 15 – з-за мягкасьці прызначанага пакараньня. Былі праведзеныя праверкі ў Дзяржаўным мытным камітэце й Рэспубліканскім аб’яднаньні дзяржаўных птушкагадоўчых прадпрыемстваў “Белптушкапрам”. Па выніках гэтай працы Генэральным пракурорам унесеныя прапановы старшыні ДМК аб пазбаўленьні ад парушэньняў заканадаўства аб адміністратыўных правапарушэньнях, а міністру сельскай гаспадаркі – па пытаньнях захаваньня ўласнасьці і незахаваньня фінансавай дысцыпліны.

 ПАЛIТЫКА 

Калугін правеў галадоўку пратэсту
11:17, 26/11/2001

“Усё жыцьцё ён прысьвяціў працы, нікога ня бачыў: ні дому, ні дзяцей. А яго пасадзілі ў турму. Такую лухту яму прад’яўляюць у абвінавачавньні. Муж – самы сумленны ў сьвеце чалавек, а яго зрабілі ворагам народа. Муж зьехаў з дому ў адным касьцюме, у ім яго і забралі. Толькі на наступны дзень сын здолеў перадаць яму цёплыя рэчы, а дачка займалася пошукам адваката. Пра затрыманьне мужа стала вядома, калі дадому прыйшлі з вобшукам”, -- распавяла ў інтэрвію “Белорусской газете” жонка арыштаванага на днях дырэктара вытворчага аб’яднаньня “Атлант” Леаніда Калугіна Людміла Калугіна.

Эўрапэйская супольнасьць працягвае патрабаваць ад Лукашэнкі выкананьня чатырох умоваў
11:16, 26/11/2001

Тое, што правядзеньне адносна Беларусі палітыкі ізаляцыі прызнана контрпрадуктыўным, ня сьведчыць пра адмаўленьне ад прад’яўленых да яе патрабаваньняў з боку эўрапэйскай супольнасьці. Пра гэта 26 лістапада падчас сустрэчы са старшынём “палаты прадстаўнікоў” Вадзімам Паповым заявіла кіраўнік працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф.

Члены працоўнай групы па Беларусі вывучаюць сытуацыю з мас-медыя
11:15, 26/11/2001

Сёньняшні дзень знаходжаньня ў Менску спэцыяльнай рабочай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў складзе Уты Цапф і Урбана Аліна пачаўся зь дзелавога абеду з кіраўнікамі Беларускай асацыяцыі журналістаў. Прэзыдэнт БАЖ Жанна Ліцвіна, віцэ-прэзыдэнт Андрэй Бастунец і іншыя журналісты ахарактарызавалі сытуацыю з мас-медыя ў краіне як неадпаведную стандартам свабоды слова. Прадстаўнікі БАЖ прывялі шмат фактаў уціску ўладаў на незалежныя СМІ.

Кадравыя зьмены ў складзе спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі
11:14, 26/11/2001

У складзе спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся кадравыя зьмены. Пра гэта карэспандэнту БелаПАН 26 лістапада паведаміў супрацоўнік сакратарыяту ПА АБСЭ Пол Лежандр, які зараз знаходзіцца ў Менску й суправаджае дэлегацыю спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі. Па ягоных словах, групу пакінулі Адрыян Севярын – страшыня ПА АБСЭ, Кіма Кільюнэн – намесьнік старшыні ПА АБСЭ і Ніно Бурджанідзэ, нядаўна выбраная сьпікерам парлямэнту Грузыі. Такім чынам, зараз у склад групы, як раней, уваходзяць ейны кіраўнік Ута Цапф (Нямеччына), Урбан Алін (Швэцыя) і Ігар Осташ (Украіна). Да іх далучыўся парлямэнтар з Партугаліі Антоніо Райш і кіраўнік парлямэнтараў Латвіі ў ПА АБСЭ Хэлена Дземакава.

Лукашэнка не жадае размаўляць з расейскай прэсай
11:13, 26/11/2001

Як стала вядома карэспандэнту “Саюз-інфо”, заплянаваных сустрэч Аляксандра Лукашэнкі з прадстаўнікамі вядомых СМІ ня будзе. Меркавалася, што падчас прыезду ў Маскву, беларускі прэзыдэнт будзе прымаць удзел у праграмах “Герой дня”, “Вести”, будзе даваць інтэрвію радыёстанцыі “Маяк” і правядзе сустрэчу з рэдактарамі буйных расейскіх газэтаў. Аднак праграма размоваў главы беларускай дзяржавы з расейскімі СМІ была некалькі падкарэктаванай і, у выніку, Аляксандар Лукашэнка будзе прымаць удзел толькі ў тэлеперадачы “Подробности”.

Няшчасны выпадак
11:12, 26/11/2001, “Белорусская газета”

За звальненьнем з пасады начальніка ДАІ МУС палкоўніка міліцыі Аляксея Чуднікава падаў у адстаўку начальнік Менскай дзяржаўтаінспэкцыі палкоўнік Анатоль Сідарэня. На гэтай пасадзе ён прабыў больш за 10 гадоў. Даведацца пра прычыны адстаўкі галоўнага “даішніка” сталіцы аказалася справаю на рэдкасьць праблематычнай. Яно і зразумела: бо размова йшла пра гонар высокіх супрацоўнікаў далёка не шэраговага сілавога ведамства, якім сёньня зьяўляецца МУС.

“Мінімалка” вырасьце да 7 даляраў
11:11, 26/11/2001

У адпаведнасьці з пастановаю Савету Міністраў Беларусі з 1 сьнежня гэтага году мінімальны памер заробку ў рэспубліцы складзе 10 тыс. беларускіх рублёў. Павышэньне закране работнікаў арганізацыяў, што фінансуюцца з бюджэту і карыстаюцца дзяржаўнымі датацыямі. Для дадзенай катэгорыі працоўных тарыфная стаўка 1-га разраду складзе 19 500 рублёў, а штомесячныя даплаты да акладаў, што тарыфіцыруюцца 1-11 разрадамі, зараз, як адзначаецца ў пастанове Савміну, усталёўваюцца ў памерах 18-20 тыс. рублёў.

Газавікі скардзяцца на адсутнасьць “жывых” грошай
11:10, 26/11/2001

Асноўнымі праблемамі магілёўскага абласнога прадпрыемства “Аблгаз” зьяўляюцца дэбіторскія пазыкі й бартэрныя разьлікі. З пачатку года спажыўцы запазычылі прадпрыемству каля 18 мільярдаў рублёў. З восені на рахунках "Аблгазу" “жывымі” грашыма ў якасьці платы за паслугі паступае толькі 10 адсоткаў ад іх кошту. Астатнія разьлікі вядуцца па схеме ўзаемаразьлікаў ці па бартэру.

Андрэй Саньнікаў: дыялёг да зьменаў не прывядзе. Размова можа йсьці толькі пра адстаўку таталітарнага кіраўніка
11:09, 26/11/2001

Міжнародная канферэнцыя “Беларусь пасьля выбараў: неабходнасьць пераменаў (эканоміка, палітыка, бясьпека, ідэнтычнасьць)” прайшла ў Менскім міжнародным адукацыйным цэнтры 23-25 лістапада. Арганізатарамі форуму выступілі Аналітычны цэнтар “Стратэгія”, Фонд імя Фрыдрыха Эбэрта, Германа-беларускае таварыства па вывучэньню Ўсходняй Эўропы. У міжнароднай канферэнцыі прымалі ўдзел палітыкі, вучоныя, бізнэсоўцы зь Беларусі, Нямеччыны, прадстаўнікі міжнародных арганізацыяў, замежныя дыпляматы, акрэдытаваныя ў Менску. На канферэнцыю прыбыла і новы кіраўнік працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф. Удзел у форуме прымаў і кіраўнік Кансультатыўны-назіральнае групы АБСЭ Ганс-Георг Вік, які на другі дзень форуму заявіў пра свой хуткі сыход з пасады главы КНГ АБСЭ ў Беларусі. Вітаньне форуму даслаў Вярхоўны прадстаўнiк Эўразьвязу па зьнешняй палітыцы Хаўер Салана. У ім ён адзначыў, што Беларусь абавязкова зойме сваё месца ў свабоднай Эўропе.

Вік з’язджае зь Беларусі вельмі расчараваным
11:08, 26/11/2001

Кіраўнік Кансультатыўна-назіральнае групы АБСЭ ў Беларусі Ганс-Георг Вік пакіне Беларусь да канца гэтага году. Упершыню пра гэта Ганс-Георг Вік аб’явіў на прыёме ў Міжнародным адукацыйным цэнтры ў Менску 24 лістапада. Пасол Вік заявіў, што рашэньне не заставацца ў Беларусі яшчэ на адзін тэрмін – гэта яго асабістае рашэньне, і на яго ніяк не паўплывалі тыя абвінавачваньні ў адрас КНГ АБСЭ і яго асабіста, якія не адзін раз выказваў Аляксандар Лукашэнка. Гледзячы на дастаткова рэзкія выказваньні ў адрас беларускх уладаў, кіраўнік КНГ АБСЭ з’язджае зь Менску вельмі расчараваным. Пасол Вік выказаў вельмі жорсткую пазыцыю адносна прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі і заявіў, што варта вельмі асьцярожна ставіцца да афіцыйных вынікаў выбараў, паколькі ў Беларусі ўлады фактычна стварылі сыстэму маніпуляцыяў. І сёньня кіраўнік КНГ АБСЭ ня ў стане назваць сапраўдныя вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паколькі ніводзін незалежны назіральнік ня быў дапушчаны да падліку галасоў: “У выніку ўдасканаленьняў, дасягнутых у манеры правядзеньня выбараў пад жорсткім дзяржаўным кантролем, працэдуру фальсыфікацыі стала немагчымым назіраць – за выключэньнем той адлегласьці да сталоў для падліку бюлетэняў, на якім разьмяшчалі назіральнікаў на ўсіх практычна назіральных участках”.

Арышт Калугіна – акцыя запужваньня кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў
11:07, 26/11/2001

Былы прэм’ер-міністар Беларусі Міхаіл Чыгір лічыць, што ўзбуджэньне крымінальнае справы й затрыманьне генэральнага дырэктара вытворчага аб’яднаньня “Атлант” Леаніда Калугіна зьяўляецца звычайнай акцыяй запужваньня кіраўнікоў буйных прадпрыемстваў. “Я думаю, вынік расьсьледаваньня будзе такім самым, як і ў справе дырэктарату Беларускага металургічнага завода Феакцістава, якога, пратрымаўшы некалькі месяцаў у сьледчым ізалятары, выпусьцілі”, -- сказаў Чыгір. Ён ня выключыў, што такія жорсткія дзеньяні ўладаў адносна Калугіна выкліканыя ягоным удзелам у прэзыдэнцкай кампаніі.

Працоўная група па Беларусі ПА АБСЭ вывучае сытуацыю ў Беларусі
11:06, 26/11/2001

З наведваньня Кансультатыўнай Рады апазыцыйных палітычных партыяў 25 лістапада пачаўся візыт у Беларусь дэлегацыі спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. У ейны склад увайшлі новы старшыня групы Ута Цапф (Нямеччыну) і член групы Урбан Алін са Швэцыі. Па словах Уты Цапф, мэта візыту заключаецца ў вывучэньні сапраўднай сытуацыі ў Беларусі. “Нам прыйдзецца даць ацэнку сытуацыі ў краіне праз два з паловаю месяцы пасьля выбараў”, -- адзначыла кіраўнік групы. Яна таксама нагадала, што ў лютым 2002 году адбудзецца паседжаньне Сталага камітэту ПА АБСЭ. Менавіта гэты камітэт шмат у чым вызначае статус той ці іншай дэлегацыі ў Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ. Нагадаем, што на сёньня адносна парлямэнту Беларусі тут пануе канцэпцыя пустога крэсла – паўнамоцтвы Вярхоўнага Савету 13-га скліканьня, на думку Сталага камітэту, ужо завяршыліся, а “палата прадстаўнікоў” не была выбранай дэмакратычным шляхам.

Гадавіна “чырвонага” рэферэндуму
11:05, 26/11/2001, «Наша Свабода»

24 лістапада 1996 года ў Беларусі адбыўся агульны рэферэндум, ініцыяваны Аляксандрам Лукашэнкам. Дзякуючы яму, беларускі кіраўнік гвалтоўна зьмяніў беларускую Канстытуцыю, разагнаў парлямэнт, штучна падоўжыў свой тэрмін знаходжаньня на прэзыдэнцкай пасадзе й сканцэнтраваў у сваіх руках усе магчымыя й немагчымыя паўнамоцтвы.

Прыняцьце новага закону аб свабодзе сумленьня прывядзе да распальвання рэлігійнай варожасьці
11:04, 26/11/2001

Па словах старшыні БГК Тацяны Процькі, прыняцьце праэкту новага закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў” непазьбежна прывядзе да распальваньня рэлігійнай нецярпімасьці й варожасьці. Пра гэта 23 лістапада праваабаронца заявіла ў Менску на паседжаньні “круглага стала”, які прайшоў у Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў пры арганізацыі прэс-службы саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у Беларусі. “Гэты таталітарны закон не прадугледжвае асабістай свабоды чалавека, паколькі ён прапісвае права на ажыцьцяўленьне веравызнаньня толькі для групы грамадзянаў у колькасьці 20 і больш чалавек. Закон унутрана супярэчлівы”, -- заявіла Процька.

Пры гэтай уладзе ніякі капітал не дапаможа
11:03, 26/11/2001

Прыход расейскага капіталу ў Беларусь ня зьменіць макраэканамічную сытуацыю ў краіне. Пра гэта заявіў 25 лістапада ў Менску прадстаўнік Інстутуту Эўропы Расейскай Акадэміі навук Аркадзь Мошэс падчас дыскусіі на міжнароднай канферэнцыі “Беларусь пасьля выбараў: неабходнасьць пераменаў”. Свой пункт погляду ён патлумачыў тым, што калі расейскі капітал прыдзе на Беларусь і будзе тут працаваць, то толькі на ўмовах, прапанаваных дзейнымі ўладамі. Тое самае, па ягоных словах, будзе, напрыклад, і зь нямецкім капіталам. Калі б у Беларусі дзейнічалі агульнапрынятыя нормы разьвіцьця ў эканоміцы, усё было б па-іншаму, адзначыў Мошэс.

Расея й Беларусь выдзяляць 100 мiльёнаў рублёў на стварэньне “саюзнага тэлевізару”
11:02, 26/11/2001

Для рэалізацыі праграмы “Саюзны тэлевізар” Расея й Беларусь выдзяляць крэдыт у памеры 100 мільёнаў рублёў. Пра гэта ў пятніцу паведаміў у Варонежы дзяржсакратар “саюзу” Беларусі й Расеі Павал Барадзін. Ён прыняў удзел у нарадзе, прысьвечанай пытаньням рэалізацыі гэтай міждзяржаўнай праграмы, у якой актыўны ўдзел прымаюць два варонежскіх прадпрыемства – ААТ “ВЭЛТ” і ААТ “Відэяфон”. Разам з тым Павал Барадзін адзначыў, што для пасьпяховай рэалізацыі дадзенага праэкту, зацьверджанага выканкамам “саюзу” 9 сьнежня 1998 году (выпуск 6-8 мільёнаў айчынных тэлевізараў на год), патрабуецца крэдытаваньне прадпрыемстваў у памеры 32 мільёнаў даляраў.

Запазычанасьць па плацяжох у бюджэт – 125 мільярдаў рублёў
11:01, 26/11/2001

Па дадзеных Міністэрства фінансаў Беларусі, у студзені-кастрычніку 2001 году ў бюджэт дзяржавы паступіла 4 трлн. 585,9 млрд. рублёў даходаў. Зь іх на дададзеную вартасьць, падаткаў на даходы, акцызаў і падаходнага падатку прыпадае 54,3 адсоткі. Пры гэтым чвэрць усіх паступленьняў у бюджэт забясьпечана за кошт падатку на дададзеную вартасьць. У той самы час, па дадзеных Міністэрства па падатках і зборах, на 1 лістапада запазычанасьць па плацяжох у бюджэт склала 125,3 млрд. рублёў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: