Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прыняцьце новага закону аб свабодзе сумленьня прывядзе да распальвання рэлігійнай варожасьці
11:04, 26/11/2001

Па словах старшыні БГК Тацяны Процькі, прыняцьце праэкту новага закону “Аб свабодзе сумленьня і рэлігійных арганізацыяў” непазьбежна прывядзе да распальваньня рэлігійнай нецярпімасьці й варожасьці. Пра гэта 23 лістапада праваабаронца заявіла ў Менску на паседжаньні “круглага стала”, які прайшоў у Рэспубліканскім палацы прафсаюзаў пры арганізацыі прэс-службы саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай у Беларусі. “Гэты таталітарны закон не прадугледжвае асабістай свабоды чалавека, паколькі ён прапісвае права на ажыцьцяўленьне веравызнаньня толькі для групы грамадзянаў у колькасьці 20 і больш чалавек. Закон унутрана супярэчлівы”, -- заявіла Процька.

”Пра ягоную супярэчнасьць сьведчаць палажэньне артыкулаў пра распаўсюд рэлігійнай літаратуры. Гэта можна рабіць толькі пасьля заключэньня рэлігіязнаўчай камісіі, аднак пры адсутнасьці прафэсіыйных і цалкам нейтральных спэцыялістаў такога кшталту экспэртыза ставіцца спэцыяльнай цэнзурай. У гэтым праэкце, акрамя таго, разглядаецца ідэя ўзмацненьня ролі дзяржавы на веруючых і рэлігійныя арганізацыі. Напрыклад, пры наяўнасьці ў краіне пракуратуры, як вышэйшага органу кантролю за выкананьнем законаў, не зусім зразумела, для чаго патрэбна бюракратычная структура Дзяржаўнага камітэту па справах рэлігіяў і нацыянальнасьцяў”, - сказала Процька.

Як адзначыла юрысткансультант прэсавай службы Саюзу хрысьціянаў веры эвангельскай Дзіна Шаўцова, сваё заключэньне па гэтым законапраэкце далі вядомыя расейскія прававеды. Яны зьвярнулі ўвагу на тую асаблівасьць, што рэлігійныя арганізацыі падлягаюць абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі. Разам з тым у тэксьце праэкту закону ня згадваецца тое, што грамадзяне маюць права сумесна спавядаць рэлігію без утварэньня юрыдычнай асобы (вывучэньне сьвяшчэнных тэкстаў у сямейным коле ці коле сяброў – адзінадумцаў, сумесная малітва за рамкамі рэлігійных арганізацыяў).

Калі браць на ўвагу нізкі ўзровень прававой культуры чыноўнікаў на ўсёй постсавецкай тэрыторыі, гэтыя абставіны могуць справакаваць масавае парушэньне правоў веруючых, лічаць экспэрты. Сур’ёзныя супярэчнасьці ў спэцыялістаў выклікаюць палажэньні праэктаў аб тым, што кіраўніком рэлігійнай арганізацыі могуць быць толькі грамадзяне Беларусі, а замежныя грамадзяне могуць выконваць гэтую функцыю ня больш чым адзін год. Разам з тым у праэкце закону не зразумелая задума распрацоўшчыкаў наконт рэлігіязнаўчай экспэртызы – ня вызначаныя ейныя мэты, тэрміны й выканаўцы. Гэта, на думку юрыстаў, дазваляе выкарыстоўваць рэлігіязнаўчую экспэртызу ў палітычных мэтах для падаўленьня іншадумства. Акрамя таго, закляпочанасьць прававедаў выклікае артыкул праэкту закону аб ліквідацыі рэлігійнай арганізацыі. Так, у ім гаворыцца, што арганізацыя можа быць зьліквідавана ў выпадку нанясеньня шкоды здароўю й маралі грамадзянаў. Аднак у артыкуле не агаворваецца, што гэтая шкода можа быць вызначана толькі ў судовым парадку.

Вядомы беларускі рэлігіявед, кандыдат філязофіі Віктар Адзіночка падкрэсьліў, што прыняцьце закону ў гэтай рэдакцыі зьяўляецца безадказным. Па ягоных словах, гэты праэкт закону складзены няграматна й павінен быць адменены, а дзейсны закон – дапрацаваны.

Удзельнікі “круглага стала”, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі ўсіх вядомых пратэстанскіх канфесіяў і біскуп Менска-Магілёўскай епархіі рымска-каталіцкай царквы Кірыл, прынялі зварот да органаў улады краіны. У ім прапануецца стварыць камісію з прадстаўнікоў канфесіяў і навукоўцаў у галіне права і рэлігіязнаўства; распрацаваць праэкт закону аб рэлігійных арганізацыях, прыцягнуць спэцыялістаў для аналізу нормаў праэкту, а таксама асьвятліць ход і вынікі абмеркаваньня дакумэнту ў СМІ.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: