Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кадравыя зьмены ў складзе спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі 11:14, 26/11/2001
У складзе спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ адбыліся кадравыя зьмены. Пра гэта карэспандэнту БелаПАН 26 лістапада паведаміў супрацоўнік сакратарыяту ПА АБСЭ Пол Лежандр, які зараз знаходзіцца ў Менску й суправаджае дэлегацыю спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі. Па ягоных словах, групу пакінулі Адрыян Севярын – страшыня ПА АБСЭ, Кіма Кільюнэн – намесьнік старшыні ПА АБСЭ і Ніно Бурджанідзэ, нядаўна выбраная сьпікерам парлямэнту Грузыі. Такім чынам, зараз у склад групы, як раней, уваходзяць ейны кіраўнік Ута Цапф (Нямеччына), Урбан Алін (Швэцыя) і Ігар Осташ (Украіна). Да іх далучыўся парлямэнтар з Партугаліі Антоніо Райш і кіраўнік парлямэнтараў Латвіі ў ПА АБСЭ Хэлена Дземакава.