Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Ніжнім Ноўгарадзе адкрыецца аддзяленьне амбасады Беларусі ў Расеі 11:02, 27/11/2001
У Ніжнем Ноўгарадзе адкрыецца аддзяленьне амбасады Беларусі ў Расеі. У пастанове беларускага ўраду па дадзеным пытаньні адзначаецца, перадае карэспандэнт РІА "Новости", што гэты крок прадпрымаецца з мэтай разьвіцьця ўзаемавыгоднага міжрэгіянальнага супрацоўніцтва Ніжагародзкай вобласьці зь Беларусьсю і ў адпаведнасьці з раней дасягнутымі дамоўленасьцямі ўрадаў дзьвюх краінаў.
Па словах генэральнага дырэктара дэпартамэнту зьнешнеэканамічных сувязяў і рэсурсаў адміністрацыі Ніжагародзкай вобласьці Валер’я Еўлампіева, такога кшталту аддзяленьні ўжо існуюць у Хабараўску, Калінінградзе, Мурманску. У Ніжнем Ноўгарадзе аддзяленьне беларускай амбасады пачне працаваць з новага года.