Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



“Канал стагоддзя” праз Беларусь за 5 мільярдаў даляраў
11:03, 27/11/2001

Латвія, Беларусь і Ўкраіна разглядаюць магчымасьць аднаўленьня гандлёвага шляху “з варагаў у грэкі” – кошт “каналу стагоддзя” можа пераўзысьці 5 млрд. даляраў. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", магчыма, што ў недалёкай будучыні гандлёвыя шляхі з паўночных і паўночна-заходніх краінаў на поўдзень зноў, як у ІХ-ХІ ст., пойдуць не вакол Эўропы, а наўпрост з Балтыйскага мора ў Чорнае і далей ў Міжмор’е. Такую магчымасьць прадугледжвае праэкт “Транзытны шлях Даўгава-Дняпро”. Ён прадугледжвае злучэньне каналам дзьвюх рэк, адна з якіх упадае ў Балтыйскае, а другая ў Чорнае мора, і тым самым стварэньне транзытнага вадзянога шляху даўжынёй 2 тыс. 330 кілямэтраў. Паводле папярэдніх разьлікаў, агульны кошт пераўзыйдзе 5 млрд. даляраў ЗША.

Згодна праэкту, распрацаванаму латвійскімі спэцыялістамі з ініцыятывы міністэрства зносінаў краіны, неабходна будзе пабудаваць чатыры гідравузлы на Заходняй Дзьвіне і 13 на Дняпры, усталяваць шлюзы на трох дзейсных ГЭС “Даўгаўскай каскады”, прарыць 80-кілямэтровы канал паміж Віцебскам і Воршаю, які зьвяжа Даўгаву й Днепр. Прыйдзецца таксама пашырыць і паглыбіць вытокі гэтых рэк, каб па іх маглі праходзіць судны перш з водазьмяшчэньнем у 5 тыс. тонаў, а ў будучым – і болей.

У выпадку ажыцьцяўленьня праэкту, Украіна спадзяецца водным шляхам экспартаваць у Канаду свой метал, а праз латвійскую частку каналу штодгод будуць перавозіць каля 120 млн. тонаў розных тавараў. У 2002 годзе праэкт “Даўгава-Днепр” будзе разглядацца на ўзроўні ўрадаў Латвіі, Украіны й Беларусі.

Прынцыповую гатоўнасьць прымаць удзел у фінансаваньні “каналу стагоддзя” ужо выказалі буйны Латвійскі камэрцыйны банк “Парэкс”, а таксама два заходнія інвэстары -- кампанія “Інвестмэнтс энд Эдвайс", заснавальнікам якой зьяўляецца ісляндзкі ўрад, і люксамбургскі "Каўпсінг інвэстмэнт Бэнк".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: