Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Нацбанк «не рэкамэндуе” падаўжаць тэрміны ліцэнзыяў на гандаль за СКВ больш чым на год 11:05, 27/11/2001
Нацыянальны банк Беларусі рэкамэндаваў сваім галоўным упраўленьням па абласьцях і гораду Менску пры разглядзе пытаньня аб працягу раней выдадзеных ліцэнзіяў на розьнічны гандаль й аказаньне паслуг грамадзянам за замежную валюту даваць дабро на тэрмін ня больш чым адзін год. Такая рэкамэндацыя дадзена ў сувязі з праводзімай палітыкай дэдалярызацыі эканомікі й звужэньня сфэры звароту замежнай валюты на тэрыторыі Беларусі. Зараз працяг ліцэнзіяў на розьнічны гандаль й аказаньне паслуг грамадзянам за замежную валюту можа рабіцца на тэрмін да трох гадоў.