Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Масавыя рэпрэсіі сярод дзяржчыноўнікаў пацьвярджаюць дыягназ доктара Шчыгельскага
11:10, 27/11/2001

Мазаічная псыхапатыя Аляксандра Лукашэнкі прагрэсуе. Пацьверджаньнем таму сталі масавыя арышты чыноўнікаў і фукнцыянэраў рознага рангу, хваля якіх пракацілася па краіне ў апошні час. Учора, напрыклад, мы ўжо паведамлялі пра тое, што за два апошнія тыдні ў Беларусі пракурорамі ўзбуджана 210 крымінальных справаў. Імі санкцыянавана заключэньне пад варту 720 чалавек. У пачатку году доктар-псыхіятар Шчыгельскі папярэджваў аб тым, што “асаблівасьці грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. у выпадку яго далейшага знаходжаньня пры ўладзе, з улікам клінічнай дынамікі, якая назіралася ў апошнія 6 гадоў, з высокай ступеняю верагоднасьці здольныя прывесьці да масавага тэрору й ўсталяваньню ў краіне абсалютна нічым не абмежаванай асабістай улады”.

Дыягназ Шчыгельскага вядомы – “памяркоўна выражаная мазаічная псыхапатыя з перавагаю рысаў паранаідальнага й дысацыяльнага разладу асобы”. На жаль, прагноз доктара працягвае знаходзіць новыя пацьверджаньні.

Вось яшчэ некаторыя высновы са знакамітага заключэньня аб здароўі Аляксандра Лукашэнкі.

Знаходжаньне Лукашэнкі А.Р. на пасадзе Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь прадстаўляе непасрэдную небясьпеку як для ўсіх грамадзянаў Рэспублікі Беларусь, так і для захаваньня міра й стабільнасьці ў рэгіёне. Гэта зьвязана з наяўнасьцю ў яго ў структуры захворваньня стойкіх, звышкаштоўных ідэяў асабістай значнасьці, што абумоўлівае гатоўнасьць на прыняцьце любых мераў, накіраваных на захаваньне і замацаваньне адзінаўладзьдзя.

Разам з тым, у гэтай асобы адсутнічаюць стрымліваючыя маральна-этычныя кампаненты, павышаны ўзровень агрэсіі, выяўляецца крайняя схільнасьць да маніпулятыўных методык і высокая здольнасьць да іх ажыцьцяўленьня. Мысьленьне грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. мае афэктыўны характар, сьвет ім успрымаецца як варожы, а падзеі інтэрпрэтуюцца з пункту гледжаньня глябальнай змовы, накіраванай супраць яго.

Асаблівасьці грамадзяніна Лукашэнкі А.Р. у выпадку яго далейшага знаходжаньня пры ўладзе, з улікам клінічнай дынамікі, якая назіралася апошнія 6 гадоў, з высокай ступеняй вырагоднасьці здольныя прывесьці да масавага тэрору й ўсталяваньня ў краіне абсалютна нічым не абмежаванай асабістай улады.


Татальныя праверкі ва ўсіх сфэрах гаспадарчай дзейнасьці, распачатае ўладамі санкцыянаваньне масавых арыштаў чыноўнікаў, крымінальныя справы супраць дырэктароў буйных прадпрыемстваў і аб’яднаньняў – пад удар трапляюць усё новыя й новыя людзі, віна якіх у тым, што яны зьяўляюцца часткаю сыстэмы, у якой немагчыма сумленна існаваць. Такая структура займаецца самажэрствам пад кіраўніцтвам сваёй “галавы”. Галавы, якая пакутуе на мазаічную псыхапатыю.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: