Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 2728 29 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Рост «мінімалкі» - страты прадпрыемстваў
11:16, 27/11/2001

Павышэньне ў Беларусі з 1 сьнежня мінімальнага заробку істотна павялічыць выжаткі суб`ектаў гаспадараньня. Пра гэта заявіў БелаПАН прэзыдэнт Беларускай навукова-прамысловай асацыяцыі Мікалай Стральцоў, у камэнтары пастановы Савету Міністраў ад 21 лістапада, у адпаведнасьці з якой з 1 сьнежня памер МЗП складзе 10 тысяч рублёў, а тарыфная стаўка першага разраду - 19,5 тысячы рублёў. Стральцоў патлумачыў, што справа не столькі ў расходах на выплату зарплаты, колькі ў тым, што МЗП ужо даўно страціла сваё значэньне як мінімальны гарантаваны ўзровень аплаты працы й ператварылася ва ўмоўную разліковую адзінку, да якой прывязаны стаўкі штрафаў, падаткаў, натарыяльных пошлінаў і гэтак далей.

Паводле словаў Стральцова, зараз адзін подпіс на банкаўскай картцы, напрыклад, будзе каштаваць 20 тысяч рублёў. Мінімальны штраф за падатковае парушэньне складзе 100 тысяч рублёў, прычым такі штраф накладаецца за самае нязначнае парушэньне. Ён можа быць накладзены на любога грамадзяніна, які працуе на двух працах і не падаў дэклярацыю аб сукупным гадавым даходзе па выніках года. За такое парушэньне, як непаведамленьне органам дзяржкіраваньня й кантролю новага юрыдычнага адраса прадпрыемства, у адпаведнасьці з дэкрэтам прэзыдэнта № 14 "Аб некаторых захадах па ўпарадкаваньні эканамічных адносінаў", можа быць накладзены штраф у памеры 100 МЗП, што з 1 сьнежня складзе 1 мільён рублёў.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: