Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
2 сьнежня павінен прайсьці з’езд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі 11:17, 27/11/2001
На думку аднаго з членаў аргкамітэту БСДП, Міхася Чарняўскага, у краіне, дзе існуе больш за палову дзесятка сацыял-дэмакратычных арганізацыяў, даўно існуе праблема стварэньня адной партыі, якая аб’яднае гэтыя сілы. Ёсьць і іншая прычына стварэньня новай БСДП. У партыі даўно насьпеў раскол, яго галоўным арганізатарам, па словах удзельнікаў прэс-канферэнцыі, зьяўляецца Мікалай Статкевіч.
Аднак, як сказаў яшчэ адзін з членаў аргкамітэту Аляксей Кароль, гэта не раскол па асабістых амбіцыях, а гэта раскол па арганізацыйных пытаньнях. Таксама ён сказаў, што зараз ідуць перамовы па арганізацыйных пытаньнях. Таксама ён сказаў, што зараз вядуцца перамовы з БСДГ Шушкевіча й партыяй “Надзея” пра іхні ўдзел у з’езьдзе. БСДГ ужо падтрымала ідэю аб аб’яднаньні. Па словах Караля, стварэньне новай сацыял-дэмакратычнай партыі падтрымлівае больш за палову членаў сёньняшняй БСДП.
У канцы прэс-канферэнцыі, ейныя арганізатары заявілі, што левыя, калі будзе трэба, гатовыя ўзяць уладу ў свае рукі. А да прэзыдэнцкіх выбараў, магчыма, выставяць свайго кандыдата.