Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Аляксандар Чыгір прадстане перад судом 19 сьнежня
11:29, 28/11/2001


 ПАЛIТЫКА 

Партнёры «Атланту» з Расеі абараняюць Калугіна
11:28, 28/11/2001

Прадстаўнікі расійскіх фірмаў і кампаніяў - афіцыйных дылераў менскага ЗАТ "Атлант" у Цэнтральным рэгіёне Расейскай Федэрацыі (Масква й Маскоўская вобл.) зьвярнуліся зь лістом у рэдакцыю інтэрнэт-выданьня "Союз-инфо" ў сувязі з узбуджэньнем крымінальнай справы ў дачыненьні прэзыдэнта ЗАТ Леаніда Калугіна й зьмяшчэньнем яго пад варту. Яны называюць узбуджэньне крымінальнае справы супраць Калугіна “памылкай”.

Чытачы “Брестского курьера” выступаюць у абарону любімага выданьня
11:27, 28/11/2001

Берасьцейскі гарвыканкам дазволіў правядзеньне ў Берасьці пікетаў у падтрымку газэты "Брестский курьер", якія пройдуць 29 і 30 лістапада на стадыёне "Будаўнік". Заяўкі былі пададзены ад гарадзкой арганізацыі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Народная Грамада) і групы грамадзян, сябраў Беларускага Гэльсінскага камітэту. Як патлумачыў БелаПАН адзін з заяўнікаў Анатоль Ляўковіч, яны мелі намер пікетаваць будынак абласной друкарні. Аднак гарадзкія ўлады па традыцыі месцам правядзеньня пікетаў вызначылі стадыён "Будаўнік", які знаходзіцца на ўскрайку горада.

Вось-вось у нас будзе агульная з Расеяй сыстэма СПА
11:26, 28/11/2001

"Праект пагадненьня аб стварэньні Адзінай рэгіянальнай сыстэмы СПА Раcіі і Беларусі праходзіць апошнія ўзгадненьні. Я думаю, што праз тыдзень мы з гэтым закончым", - заявіў у інтэрвію БелаПАН міністр абароны Рэспублікі Беларусь генэрал-палкоўнік Леанід Мальцаў.

Новае ў абмене валюты
11:25, 28/11/2001

У Беларусі дапоўненыя й зьмененыя Правілы ажыцьцяўленьня абменных аперацыяў з удзелам фізычных асобаў, паведамляе ІА "Экопресс". У дакумэнце прадугледжваецца магчымасьць атрыманьня ўзнагароджаньня (платы) за аказанныя паслугі па вызначаных аперацыях ня толькі ў нацыянальнай, але ў замежнай валюце. Уведзена паняцьце тэрміну “плацежны дакумэнт”, удасканалены парадак адкрыцьця абменных пунктаў. Пры гэтым упаўнаважаныя банкі ня маюць права адмовіць кліенту ў прыёме беларускіх рублёў. Унесеныя ў дакумэнт зьмены й дапаўненьні атрымаюць сілу пасьля прававой экспэртызы.

Зараз літоўцы спрабуюць прадаць беларускую пазыку за электрычнасьць у Расею
11:24, 28/11/2001

Літоўская кампанія "Lietuvos energija" аб’явіла ў расейскім друку аб конкурсе на права набыцьця пазыкі беларускага канцэрну “Белэнэрга” на суму 45 млн. даляраў ЗША. Такім чынам, гісторыя з продажам беларускай пазыкі працягваецца. Першая спроба атрымаць хоць штосьці з законна заробленых грошай была ўчынена ўлетку 2000 году, калі ў тэндэры прымалі ўдзел 9 літоўскіх і замежных кампаніяў. У другі раз таргі былі аб’яўленыя ў лютым 2001 году. Адна літоўская й чатыры замежныя кампаніі зноў высунулі прыдатныя для "Lietuvos energija" умовы – хоць бы 30 мільёнаў даляраў за 45 мільёнаў пазыкі. Расейская кампанія “Ванвард” без тлумачэньня прычынаў адмовілася падпісаць дамову аб выплаце 55% ад сумы пазыкі. У той самы час Эўразьвяз прымушае Літву зьліквідаваць пазыкі за паўтары месяцы. Зараз робіцца трэцяя спроба – на гэты раз выключна на расейскім рынку. Напэўна, літоўцы спадзяюцца, што хоць расейскім алігархам у выпадку набыцьця імі пазыкі, удасца выбіць грошы зь беларускага саюзьніка.

З Расеі – у Зімбабвэ
11:23, 28/11/2001, «Вечерний Минск»

Дзевяць дзён у нашай краіне знаходзілася афіцыйная дэлегацыя Рэспублікі Зімбабвэ, якую ўзначальвала міністар сельскіх рэсурсаў і разьвіцьця воднай гаспадаркі Джойс Муджуру. Афрыканскія госьці пазнаёміліся з экспартным патэнцыялам Беларусі і пабывалі ў шэрагу прадпрыемстваў-экспартэраў.

Датацыяў амаль у 1,5 мільярды рублёў
11:22, 28/11/2001

атрымаюць да канца году некалькі беларускіх прадпрыемстваў. Урад Беларусі прыняў рашэньне аб выдзяленьні бюджэтнай пазыкі, а таксама датацыі з бюджэту, агульная сума якіх пераўзыходзіць 1 мільярд 400 мільёнаў рублёў.

У Беларусі востры дэмаграфічны крызіс
11:21, 28/11/2001

Беларусь мае патрэбу ў распрацоўцы стратэгіі выхаду з дэмаграфічнай крызы, вызначэньні прававых асноваў паляпшэньня дэмаграфічнай сытуацыі. Пра гэта ў сераду падчас парлямэнцкіх слуханьняў “Аб дэмаграфічнай бясьпецы” заявіла міністар працы й сацыяльнай абароны Анатаніна Морава. У сваім выступе Морава адзначыла, што Беларусь у пачатку 90-х “напаткаў пэрыяд найвострага крызысу, які ахапіў усе дэмаграфічныя працэсы: нараджэньне, сьмяротнасьць, шлюб, міграцыю”. З яе словаў, упершыню за пасьляваенны пэрыяд сьмяротнасьць у Беларусі ў 90-ыя гг. пераўзышла нараджэньне. Міністар лічыць, што гэтаму садзейнічае “няпэўнасьць эканамічных пэрспэктываў і сацыяльная неабароннасьць”. Чарговы віток дэмаграфічнай крызы прагназуецца ў другім дзесяцігоддзі ХХІ стагоддзя.

Пракуратура запытала ў “дэпутатаў” дазвол рэпрэсіраваць іх калегу
11:20, 28/11/2001

У “савет рэспублікі нацыянальнага сходу” паступіла, нарэшце, паведамленьне з пракуратуры даць згоду на пазбаўленьне кіраўніка Беларускай чыгункі Віктара Рахманько “дэпутацкай недатыкальнасьці”. З моманту завядзеньня крымінальнае справы супраць члена “савету” Рахманькі прайшоў тыдзень.

Пуцін павіншаваў Лукашэнку са “сканчэньнем прадвыбарчых хваляваньняў”
11:19, 28/11/2001

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімер Пуцін сустрэўся ў сераду ў Крамлі з Аляксандрам Лукашэнкам. Як перадае карэспандэнт РІА "Новости", расейскі прэзыдэнт прывітаў беларускага лідэра і сказаў, што рады абмеркаваць зь ім сучаныя праблемы й праблемы “больш пэрспэктыўнага” характара. Гэта – ужо сёмая сустрэча Пуціна з Лукашэнкам, што, па словах расейскага прэзыдэнта “шмат пра што сьведчыць”, у тым ліку – пра інтэнсыўнасьць кантактаў і актыўнае разьвіцьцё адносінаў па ўсіх накірунках. “Дзякуй богу, у вашай краіне скончыліся хваляваньні прадвыбарчага характару”, -- сказаў Пуцін. Пры гэтым ён адзначыў, што зараз “трэба больш актыўна ўключацца ў выкананьне раней дасягнутых пагадненьняў”.

Беларускі бізнэсовец Жукавец просіць польскага генпракурора не вяртаць яго ў Беларусь
11:18, 28/11/2001, Радыё Свабода

Польскае выданьне аўтарытэтнага часопісу “NEWSWEEK” зьмясціла адкрыты ліст беларускага бізнэсоўца Андрэя Жукаўца да гэнэральнага пракурора і адначасова міністра Юстыцыі Польшчы Барбары Піўнік.

Тэлежурналіст, які больш не патрэбны Лукашэнку, рызыкуе сесьці ў турму
11:17, 28/11/2001, Известия

Цяглы судовы працэс па зыску лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анятоля Лябедзькі да Юры Азаронка і Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару й годнасьці працягнецца ў Першамайскім судзе сталіцы 13 сьнежня. Як нагадвае карэспандэнт “Известий”, 1 лістапада працэс быў адкладзены на няпэўны час. Новы этап працэсу будзе праходзіць пад старшынствам іншага суддзі, бо суддзя Алена Ананіч напрыканцы папярэдняга паседжаньня раптам аб’явіла пра тое, што яна захварэла. Аднак перад гэтым яна пасьпела выклікаць у суд адсутнага адказчыка, які даверыў абарону сваіх інтарэсаў тэлевізійнаму юрысту.

Краіны СНД зноў у лідэрах рэйтынгу карупцыі
11:16, 28/11/2001, www.rusenergy.com

На сайце www.worldaudit.org зьявіўся новы рэйтынг краінаў сьвету па ўзроўні карупцыі. Самымі непадкупнымі чыноўнікі аказаліся ў такіх краінах як Фінляндыя, Данія, Новая Зеляндыя й Швэцыя. А самымі прадажнымі—у Нігерыі, якая займела апошняе 90-е месца. Расея на далёка не ганаровым, 82-ым месцы, якое яна падзяліла з Кеніяй.

Нефтехимические заводы Беларуси будут менять отходы на дешевую энергию
11:15, 28/11/2001

В Минске состоялось совещание, на котором руководители "Нафтана", "Полимира", а также энергетики, нефтехимики, представители Минэкономики и концерна "Белнефтехим" обсудили схему создания новой структуры. Как сообщает корреспондент "Известий", в нее войдут республиканские унитарные предприятия "Нафтан", "Полимир" и расположенная в Новополоцке ТЭЦ-2.

Сусьветная асацыяцыя газэтных выдаўцоў асуджае беларускі рэжым
11:14, 28/11/2001

Штогадовы дакляд Сусьветнай асацыяцыі газэтных выдаўцоў аб фактах уціску свабоды слова, распаўсюджаны ў Парыжы, зноў згадвае Беларусь. У даклядзе падкрэсьліваецца, што ў Расеі ў 2001 годзе забітыя шэсьць журналістаў, а на Ўкраіне і ў Беларусі “ўчыняліся неаднаразовыя спробы атакі на незалежную прэсу”. Усяго з пачатку гэтага году ў сьвеце забітыя 56 журналістаў. Гэтая лічба ўжо пераўзыходзіць дадзеныя за ўвесь мінулы год, калі загінулі 53 работніка сродкаў масавай інфармацыі. Асабліва гэта датычыць Калюмбіі, дзе знайшлі сваю сьмерць 9 рэпарцёраў.

Чатыры ўмовы АБСЭ застаюцца бяз зьменаў: свабода слова, свабода сходаў, дэмакратычны выбарчы кодэкс, пашырэньне фукцыяў парлямэнту
11:13, 28/11/2001

Эўрапейскія структуры непахісныя ў сваіх патрабаваньнях па дэмакратызацыі грамадзтва, якія яны вылучаюць беларускім уладам. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску заявілі члены спэцыяльнай працоўнай групы па Беларусі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ Ута Цапф і Урбан Аллэн, падсумоўваючы вынікі свайго візыту ў нашу краіну. Ута Цапф пацьвердзіла, што чатыры ўмовы, высунутыя ў свой час міжнароднай супольнасьцю – удасканаленьне выбарчага заканадаўства, доступ да дзяржаўных СМІ палітычнай апазыцыі, пашырэньне функцыяў і паўнамоцтваў СМІ палітычнай апазыцыі, пашырэньне функцыяў й паўнамоцтваў парлямэнту й ўсталяваньне клімату даверу паміж уладамі й апазыцыяй – застаюцца актуальнымі й сёньня.

Лукашэнка зноў едзе ў Маскву
11:12, 28/11/2001

Аляксандар Лукашэнка прыбывае 28 лістапада ў Маскву з працоўным візытам. Ён будзе прымаць удзел у юбілейным саміце главаў дзяржаў СНД, які адбудзецца 30 лістапада. А на сёньня прызначаная сустрэча Лукашэнкі з прзыдэнтам Расеі Ўладзімерам Пуціным і страшынём ураду Міхаілам Касьянавым. Цэнтральнай тэмаю перамоваў стануць пытаньні, зьвязаныя з расейска-беларускай інтэграцыяй. 29 лістапада Аляксандар Лукашэнка плянуе наведаць нафтавую кампанію “ЛУКОЙЛ” і ракетна-касьмічную карпарацыю “Энэргія”. У гэты дзень таксама адбудуцца ягоныя сустрэчы з іншымі главамі дзяржаў-членаў СНД.

Разгромлены офіс Cвабоднага прафсаюзу трактарнага заводу
11:11, 28/11/2001

Раніцай 27 лістапада кіраўніка Свабоднага прафсаюзу МТЗ Вячаслава Козела, які прыехаў на працу ў офіс, чакала непрывабнае відовішча. Дзьверы ў офіс былі выламаныя, у памяшканьні ўсё раскіданае па падлозе. Фінансавыя, статутныя, дакумэнты на рэгістрацыю, іншыя паперы былі параскіданыя, частка зь іх зьнікла. Была скрадзеная частка офіснага абсталяваньня. На думку Козела, акцыя скіраваная супраць работнікаў трактарнага заводу — сяброў Свабоднага прафсаюзу, перадае Радыё Свабода.

Экс-генэральный пракурор Бажэлка ўсё ж выкліканы на допыт па справе Завадзкага
11:10, 28/11/2001

27 лістапада на працэсе па справе "групы Ігнатовіча" дзяржаўны абвінаваўца Фёдар Шэдаў заявіў хадайніцтва аб выкліку ў якасьці сьведкі былога генэральнага пракурора Беларусі Алега Бажэлкі. Суд хадайніцтва прыняў.

У Нарвэгіі адбудуцца слуханьні па беларускім пытаньні
11:09, 28/11/2001

Дэлегацыя лідэраў беларускіх грамадзкіх арганізацый і партый вылятае ў Осла 28 лістапада па запрашэньні нарвэскага ўраду. У ейным складзе Лявон Баршчэўскі (БНФ, Менск), Алесь Бяляцкі (Праваабарончы цэнтар "Вясна", Менск), Іна Кулей (Берасьцейскі абласны цэнтар падтрымкі грамадзянскіх ініцыятываў "Вежа"), Жана Ліцьвіна (Беларуская асацыяцыя журналістаў, Менск), Аляксандар Мілінкевіч (грамадзкае аб`яднаньне "Ратуша", Гародня), Андрэй Саньнікаў (Хартыя’97). Дэлегацыя мае намер выступіць у парлямэнце й Міністэрстве замежных справаў Нарвэгіі, дзе адбудуцца слуханьні на тэму пасьлявыбарчай сытуацыі ў Беларусі і пэрспэктываў яе супрацоўніцтва з краінамі Скандынавіі.

Белавежская пушча пад пагрозай
11:08, 28/11/2001, «Брестский курьер»

З Дзяржаўнага нацыянальнага парку Белавежская пушча звольнены намесьнік дырэктара па навукова-дасьледчай працы Георгій Казулька (кандыдат біялягічных навук), які займаў гэтую пасаду на працягу апошніх трох гадоў.

У Беларусі працягваюць скарачацца аб`ёмы біржавых зьдзелак з замежнымі валютамі
11:07, 28/11/2001

Аб`ёмы зьдзелак з замежнымі валютамі на Беларускай валютна-фондавай біржы працягваюць скарачацца.

Далоў тэлехлусьню й халуйства!
11:06, 28/11/2001, ЗУБР

З прапановаю правесьці месячнік ігнараваньня перадачаў Салігорскай тэлевізіі зьвярнуліся да землякоў актывісты мясцовых арганізацыяў ЗУБР, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама прадстаўніцтва Беларускага Гэльсінкскага камітэту. Такая форма пратэсту выкліканая тым, што на працягу некалькіх апошніх месяцаў тэлеканал, што існуе за кошт дзяржбюджэту, асабліва актыўна выкарыстоўвае “вертыкаль” для барацьбы з прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.

Шэф МУС замяніў начальніка КДБ у беларускім хакеі
11:05, 28/11/2001, Газета.Ru

Міністар унутраных справаў Беларусі Ўладзімер Навумаў адзінагалосна выбраны прэзыдэнтам хакейнай федэрацыі гэтай краіны. 45-гадовы генэрал-маёр замяніў на гэтай пасадзе генэрала КДБ, шэфа гэтай арганізацыі, Юры Барадзіча. На гэты крок Аляксандар Лукашэнка быў вымушаны пайсьці перад Алімпійскімі гульнямі-2002 у Солт-Лейк-Сіці, дзе зборная Беларусі будзе прымаць удзел у гульнях. Як вядома, хакей – любімы від спорту Лукашэнкі, які зьяўляецца, дарэчы, адначасова й кіраўніком алімпійскага камітэту Беларусі.

Новыя прыцэлы для стралковай зброі
11:04, 28/11/2001

пачалі выпускаць у Беларусі. Навукова-вытворчае прадпрыемства “ЛЭМТ”, што ўваходзіць у склад Беларускага оптыка-механічнага аб’яднаньня, прыступіла да сэрыйнага выпуску новых аптычных прыцэлаў для стралковай зброі. Пра гэта карэспандэнту “Інтэрфакса-Агенцтва ваенных навінаў” паведаміў намесьнік генэральнага дырэктара “БелОМО” Ўладзімер Кіскін. Па ягоных словах, першая партыя прыцэлаў вырабленая для швэдзкай арміі. У хуткім часе яны будуць адгружаныя заказчыку. Швэцыя ўжо ня першы раз карыстаецца паслугамі “БелОМО”. Аб’яднаньне паставіла для ўзброеных сілаў гэтай краіны партыю прыцэлаў, лазерных дальномэтраў і бінокляў на суму больш за 2 млн. USD.

У Магілёўскай вобласьці расьце колькасьць прадпрыемстваў-банкрутаў
11:03, 28/11/2001

Сёлета ў Магілёўскай вобласьці ўзрастае колькасьць прадпрыемстваў, якія прызнаюцца банкрутамі. Год таму гаспадарчым судом банкрутамі былі прызнаны 23 суб`екты гаспадараньня вобласьці. Сёлета такі ж лёс напаткаў 10 прадпрыемстваў, яшчэ каля 50 справаў знаходзяцца ў стадыі разгляду. Падставай для падачы заяў аб разглядзе справы аб банкруцте ў асноўным становяцца вялікія даўгі прадпрыемстваў, адсутнасьць пэрспэктывы разьвіцьця.

З ТВ-6 робяць рупар СНД
11:02, 28/11/2001

"Пресс-центру.Ру" стала вядома, што ў адміністрацыі прэзыдэнта Расеі актыўна абмяркоўваецца варыянт перадаць ліцэнзію на вяшчаньне на частаце, занятай каналам ТВ-6, міждзяржаўнай тэлекампаніі “Мір”. Рашэньне а, перадачы ліцэнзіі, як сцьвярджае “Прэс-цэнтар”, будзе прынята на юбілейным саміце глаў дзяржаваў Садружнасьці, 29-30 лістапада. Інтэрнэт-выданьне нагадвае, што “Мір” – гэта міжнародная юрыдычная адзінка, зарэгістраваная ў ААН. Ягонымі заснавальнікамі зьяўляюцца дзевяць краінаў: Азэрбайджан, Армэнія, Беларусь, Грузыя, Казахстан, Кіргізія, Малдова, Расея, Узбекістан.

Зноў узрасьлі тарыфы на паслугі легкавых таксовак
11:01, 28/11/2001

27 лістапада ў Беларусі зноў - другі раз за апошнія два месяцы - узрасьлі тарыфы на перавозку пасажыраў легкавымі таксоўкамі. Паслугі падаражэлі ў сярэднім на 13 адсоткаў.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: