Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Далоў тэлехлусьню й халуйства! 11:06, 28/11/2001, ЗУБР
З прапановаю правесьці месячнік ігнараваньня перадачаў Салігорскай тэлевізіі зьвярнуліся да землякоў актывісты мясцовых арганізацыяў ЗУБР, Аб’яднанай грамадзянскай партыі, а таксама прадстаўніцтва Беларускага Гэльсінкскага камітэту. Такая форма пратэсту выкліканая тым, што на працягу некалькіх апошніх месяцаў тэлеканал, што існуе за кошт дзяржбюджэту, асабліва актыўна выкарыстоўвае “вертыкаль” для барацьбы з прадстаўнікамі дэмакратычных партыяў і грамадзкіх арганізацыяў.
22 лістапада актывісты ЗУБРа і АГП сумесна пачалі распаўсюджваць на вуліцах гораду ўлёткі з заклікам байкатаваць “вертыкальную” тэлевізію. “Далоў тэлехлусьню й халуйства! Ганьба кіраўніцтву СТК і гарвыканкаму! Хопіць вешаць лапшу на вушы – час займацца канкрэтнымі праблемамі Салігорску!”—гаворыцца ва ўлётцы.
Такім чынам, салігорцам, салідарным з мясцовымі дэмакратамі прапануецца правесьці з 1 сьнежня па 1 студзеня месячнік ігнараваньня перадачаў СТК.