Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Разгромлены офіс Cвабоднага прафсаюзу трактарнага заводу
11:11, 28/11/2001

Раніцай 27 лістапада кіраўніка Свабоднага прафсаюзу МТЗ Вячаслава Козела, які прыехаў на працу ў офіс, чакала непрывабнае відовішча. Дзьверы ў офіс былі выламаныя, у памяшканьні ўсё раскіданае па падлозе. Фінансавыя, статутныя, дакумэнты на рэгістрацыю, іншыя паперы былі параскіданыя, частка зь іх зьнікла. Была скрадзеная частка офіснага абсталяваньня. На думку Козела, акцыя скіраваная супраць работнікаў трактарнага заводу — сяброў Свабоднага прафсаюзу, перадае Радыё Свабода.

Паводле ягоных словаў, цяперашнія падзеі вакол офісу Свабоднага прафсаюзу маюць дачыненьне да падзеяў мінулага тыдня. 19 лістапада адміністрацыя трактарнага заводу, паводле загадаў генэральнага дырэктара МТЗ Міхаіла Лявонава, паспрабавала канфіскаваць прафсаюзнае памяшканьне. Аднак гэтаму перашкодзілі рабочыя. На сходзе прафсаюзнай суполкі яны вырашылі ахоўваць памяшканьне.

Цягам тыдня і ўдзень, і ўначы рабочыя не пакідалі офісу. Аднак ўчора ахову ўрэшце зьнялі. Гэткае рашэньне прынялі пасьля неафіцыйных кантактаў з прадстаўнікамі адміністрацыі МТЗ, якая паабяцала не чапаць офісу.

З прычыны разгрому сябры Свабоднага прафсаюзу выклікалі сьледчую групу з Партызанскага райаддзелу міліцыі. Паводле папярэдніх зьвестак, напад на прафсаюзны офіс учынілі супрацоўнікі службы бясьпекі МТЗ.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: