Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Краіны СНД зноў у лідэрах рэйтынгу карупцыі 11:16, 28/11/2001, www.rusenergy.com
На сайце www.worldaudit.org зьявіўся новы рэйтынг краінаў сьвету па ўзроўні карупцыі. Самымі непадкупнымі чыноўнікі аказаліся ў такіх краінах як Фінляндыя, Данія, Новая Зеляндыя й Швэцыя. А самымі прадажнымі—у Нігерыі, якая займела апошняе 90-е месца. Расея на далёка не ганаровым, 82-ым месцы, якое яна падзяліла з Кеніяй.
Сярод іншых краінаў былога СССР у рэйтынгу прысутнічаюць Эстонія (27), Беларусь і Літва (43), Латвія (57), Казахстан (65), Малдова (74), Арменія (76), Узбекістан (79), Украіна й Азэрбайджан (87). Цікава, што ў рэйтынгу па ўзроўні дэмакратыі месцы некалькі пераразьмеркаваліся: Эстонія (24), Літва (31), Латвія (34), Малдова (63), Армэнія (100), Казахстан (107), Беларусь (109), Украіна (124), Узбекістан (135) і Азэрбайджан (137).