Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Тэлежурналіст, які больш не патрэбны Лукашэнку, рызыкуе сесьці ў турму 11:17, 28/11/2001, Известия
Цяглы судовы працэс па зыску лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анятоля Лябедзькі да Юры Азаронка і Белтэлерадыёкампаніі аб абароне гонару й годнасьці працягнецца ў Першамайскім судзе сталіцы 13 сьнежня. Як нагадвае карэспандэнт “Известий”, 1 лістапада працэс быў адкладзены на няпэўны час. Новы этап працэсу будзе праходзіць пад старшынствам іншага суддзі, бо суддзя Алена Ананіч напрыканцы папярэдняга паседжаньня раптам аб’явіла пра тое, што яна захварэла. Аднак перад гэтым яна пасьпела выклікаць у суд адсутнага адказчыка, які даверыў абарону сваіх інтарэсаў тэлевізійнаму юрысту.
Такім чынам, Ананіч пазьбегнула ўдзелу ў працэсе, і адначасова зьняла з сябе ўсялякую адказнасьць за тое, што ўхвалёны ўладамі Азаронак зараз вымушаны будзе асабіста апраўдывацца і даказваць сваю правату. А зрабіць гэта пры аб’ектыўным разглядзе справы практычна немагчыма, лічаць у прэс-службе АГП.
Нагадаем, што ўвесну гэтага году ў аўтарскай праграме Азаронка “Тайныя спружыны палітыкі” прагучала інфармацыя пра нібы прысвоеныя Лябедзькам $8.5 тыс, выдзеленых нібы Захадам на патрэбы беларускай апазыцыі. Істца ўжо прадаставіў пераканаўчыя доказы таго, што гэта надуманная хлусьня.
Зараз, калі Лукашэнка захаваў за сабой вярхоўную ўладу, у штодзённым паліваньні гразёю ягоных апанентаў асаблівай неабходнасьці няма. Мінулых “тэлесалаўёў”, якія да ванітаў накармілі сваімі “байкамі” даверлівы электарат, а зараз адлучаных ад эфіру, можна не шкадаваць. І, трэба меркаваць, калі суду дазволяць прадэманстраваць сваю незалежнасьць, то адыёзнаму рэжысэру не пашчэнціцца.