Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 2829 30    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Партнёры «Атланту» з Расеі абараняюць Калугіна
11:28, 28/11/2001

Прадстаўнікі расійскіх фірмаў і кампаніяў - афіцыйных дылераў менскага ЗАТ "Атлант" у Цэнтральным рэгіёне Расейскай Федэрацыі (Масква й Маскоўская вобл.) зьвярнуліся зь лістом у рэдакцыю інтэрнэт-выданьня "Союз-инфо" ў сувязі з узбуджэньнем крымінальнай справы ў дачыненьні прэзыдэнта ЗАТ Леаніда Калугіна й зьмяшчэньнем яго пад варту. Яны называюць узбуджэньне крымінальнае справы супраць Калугіна “памылкай”.

"Ужо некалькі гадоў узаемавыгаднага і плённага супрацоўніцтва зьвязваюць нас з Менскім заводам халадзільнікаў, - гаворыцца ў лісьце. - Устойлівы попыт на халадзільнікі, спачатку з гандлёвай маркай "Мінск", а зараз - "Атлант", існуе ўжо больш за 40 гадоў…

Складнікі поьспеху непарыўна зьвязаны з імем генэральнага дырэктара Менскага заводу халадзільнікаў ЗАТ "Атлант" Леаніда Іванавіча Калугіна. Леанід Іванавіч клапоціцца не толькі аб сацыяльнай падтрымцы (на заводзе вырашана жыльлёвая праблема), але і аб духоўнай спадчыне работнікаў, вядзе вялікую дабрачынную дзейнасьць. За яе ён быў указам патрыярха Маскоўскага і Ўсяе Русі Алексія II узнагароджаны ордэнам сьвятога роўнаапостальнага вялікага князя Ўладзімера.

Ведаючы пра тую ўвагу і клопат, з якімі ў Беларусі адносяцца да айчыннай прамысловасьці, упэўнены ў хуткім і законным вырашэньні сытуацыі, зьвязанай з прад`яўленьнем супраць Л.Калугіна абвінавачаньняў у злачыннай дзейнасьці. Лічым, што адбылося непаразуменьне, і верым у справядлівасьць і розум прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь, які абавязкова расставіць усе кропкі над "i" і правядзе бесстаронняе расьсьледаваньне інцыдэнту…


Ліст падпісаны прадстаўнікамі фірмаў і кампаніяў "Арыстон", "Атлант-Цэнтр", "Білкон-М", "Касіс", "Прастора", "Протар", "ТТК" і "ТДК Эдыл".

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: