Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Малдова не гатовая аб’ядноўвацца з Расеяй і Беларусьсю 11:09, 29/11/2001, РИА "Новости"
Малдова не гатовая ўступіць у “саюз Расеі й Беларусі”. Пра гэта паведаміў глава малдоўскага зьнешнепалітычнага ведамства Мікалай Дудэў. Па ягоных словах, “мы рупліва вывучаем працэс расейска-беларускай інтэграцыі”. Пры ўдзеле ў такіх структурах, адзначыў глава малдоўскага зьнешнепалітычнага ведамства, “мы кіруемся, у першую чаргу, эканамічнымі інтарэсамі”.
“У Кішэнёве таксама лічаць, што ўдзел у той ці іншай структуры павінен абумоўлівацца наяўнасьцю акрэсьленых межаў”. Акрамя таго, на думку Дудэў, у “саюзе Расеі й Беларусі” ідуць яшчэ больш складаныя інтэграцыяйныя працэсы нават пры наяўнасьці агульнай мяжы.
“Разам з тым, у сваёй зьнешняй палітыцы, -- адзначыў Дудэў, -- Кішэнёў арыентуецца на ўдзел у рознаўзроўневых структурах і інтэграцыйных працэсах такіх, напрыклад, як СНД і ГУУАМ”. У той самы час Малдова пазьбягае і не прымае ўдзел у ваенна-палітычных структурах. Гэта, сказаў глава малдоўскага МЗС, "супярэчыць нашай канстытуцыі."