Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Камандуючыя памежнымі войскамі краінаў СНД абмяркуюць праблемы аховы межаў 11:10, 29/11/2001
У чацьвер адкрываецца 42-е паседжаньне Cавету камандуючых памежнымі войскамі (СКПВ) дзяржаў – удзельніц СНД. Удзельнікі паседжаньня будуць абмяркоўваць пытаньні становішча на межах СНД і актуальныя праблемы супрацоўніцтва памежных ведамстваў. Таксама плянуецца разгледзіць праэкты Канцэпцыі ўзгодненай памежнай палітыкі, Праграмы ўдасканаленьня супрацоўніцтва дзяржаў-удзельніц СНД у супрацьдзеяньні найбольш небясьпечным формам трансмежавай злачыннасьці й плян працы Савету камандуючых памежнымі войскамі на 2002 год.
У працы паседжаньня будуць прымаць удзел кіраўнікі й прадстаўнікі камандаваньня памежных ведамстваў Расеі, Азэрбайджану, Армэніі, Беларусі, Грузіі, Казахстану, Кіргізіі, Малдовы, Таджыкістану і Ўкраіны. Ня выключана, што начальнік дзяржаўнага дэпартамэнту па ахове дзяржмяжы Грузыі генэрал-лейтынант Валеры Чхаідзэ будзе падымаць пытаньне аб парушэньні паветранай прасторы Грузыі ваеннымі самалётамі Ўзброеных Сілаў Расеі, якое нібы мела месца 27-28 лістапада гэтага году, перадае РІА "Новости".
Савет камандуючых памежнымі войскамі краінаў СНД быў утвораны рашэньнем Савету главаў дзяржаў-удзельніц садружнасьці на паседжаньні ў Маскве ў ліпені 1992 году.