Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Жабрацкая вёска ня можа плаціць за электрычнасьць
11:17, 29/11/2001

Сельскагаспадарчыя прадпрыемствы Беларусі аплочваюць толькі 40 адсоткаў спажытай энэргіі. Паводле інфармацыі прэс-службы канцэрну "Белэнэрга", да 1 лістапада пазыкі гэтай катэгорыі спажыўцоў дасягнулі 336,1 млрд. рублёў, што складае 60,9 адсоткаў ад усёй сумы запазычанасьці (551,5 млрд. рублёў; за вылічэннем перадаплаты і прадастаўленых адтэрміновак - 498,9 млрд.). Гэта адбываецца "нягледзячы на збор ураджаю і магчымасць сельгасспажыўцоў восенню рабіць разлікі, а таксама прадастаўленне сельгасспажыўцам, якія забяспечваюць поўную аплату наяўнага спажываньня, скідкі да тарыфу ў памеры 11,2 адсоткаў".

Пазыкі прадпрыемстваў Міністэрства жыльлёва-камунальнай гаспадаркі дасягнулі 60,8 млрд. рублёў. У кастрычніку ўзровень аплаты энэргіі зьнізіўся да 70,6 адсоткаў і за 10 месяцаў склаў 81,3 адсоткаў. Бюджэтныя арганізацыі аплацілі ў кастрычніку 78,6 адсоткаў энергіі. Іх даўгі ўзрасьлі за месяц на 2,3 млрд. рублёў - да 29 млрд.

У кастрычніку за несвоечасовую аплату 4.517 разоў уводзіліся абмежаваньні водпуску энэргіі спажыўцам (на 1.085 больш, чым у верасьні), 834 разы яны былі адключаны ад сетак энергазабеспячэньня (на 96 больш, чым у верасьні).

З пачатку года за неаплату спажытай энэргіі энэргазабеспячэнскія арганізацыі падалі на юрыдычных асоб 953 судовыя зыскі на суму 60,9 млрд. рублёў (у тым ліку ў кастрычніку 157 зыскаў на 12,9 млрд. рублёў). Суды задаволілі 759 зыскаў на 35,6 млрд. рублёў (у тым ліку ў кастрычніку 165 зыскаў на 6,4 млрд. рублёў), але з-за неплацежаздольнасьці спажыўцоў спагнана ня ўся сума.

Як зазначае прэс-служба канцэрну, шэраг спажыўцоў не падлягаюць абмежаваньню і адключэньню ад крыніцаў энэргіі. З 7.000 спажыўцоў-даўжнікоў не падлягаюць абмежаваньню каля 1.500, паколькі гэта можа пацягнуць за сабою "небяспечныя наступствы для жыцьця людзей і парушэньне жыцьцядзейнасьці насельніцтва; цяжкія экалягічныя наступствы; пагрозу нацыянальнай бясьпецы". Між тым дадзеная катэгорыя спажыўцоў штомесяц расходуе 400 млн. кілават-гадзінаў энэргіі, або 12 адсоткаў ад агульнага аб`ёму спажываньня.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: