Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
І толькі на Беларусі не назіраецца росту жыцьця 11:18, 29/11/2001
Расейскія дасьледчыкі правялі параўнальны аналіз працягласьці жыцьця ў Расеі, Літве, Латвіі, Эстоніі, Беларусі й Ўкраіне, у нашых суседзяў. Вось кароткі фрагмент зь іх. Сур’ёзнае пагаршэньне сытуацыі з працягласьцю жыцьця пачалося ў пачатку 1990-х. Нібы нейкая сіла прыціскае ў гэтыя гады крывыя на графіках уніз. У Расеі з 1991 па 1994 год працягласьць жыцьця мужчын зьнізілася на 6,3, у Латвіі – на 5 гадоў, на Ўкраіне – на 4,1 гады, у Літве і Эстоніі – на 3,7, у Беларусі – на 2,8 гады. У жанчын працягласьць жыцьця зьменшылася, але тым не менш – ад 1,3 гадоў у Беларусі, да 3,2 гадоў у Расеі.
Але дзесьці з 1995 году надыйшоў новы і таксама амаль сінхронны паварот. У Латвіі, Літве, Расеі й Эстоніі рост сьмяротнасьці спыняецца ў 1994 годзе, на Ўкраіне – у 1995. Працягласьць жыцьця зноў расьце. За тры гады -- з 1994 па 1997 – працягласьць жыцьця мужчын і жанчын у Расеі павялічылася прыкладна на 3,4 і 1,7 гады, у Латвіі – на 3,8 і на 1,8 гадоў,у Эстоніі – на 3,7 і на 2,9 гадоў, у Літве на 3,1 і 1,9 гадоў. На Ўкраіне – таксама за тры гады, але з 1995 па 1998 год, працягласьць жыцьця мужчын павялічылася на 2,0, жанчын – на 1,1 гадоў. І толькі ў Беларусі росту працягласьці жыцьця практычна не было, а спад працягваўся да 1999 году (апошнія дадзеныя, якія ў нас маюцца).