Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На рынку каштоўных папер становіцца ўсё меней ігракоў 11:19, 29/11/2001
Колькасьць прафэсійных удзельнікаў рынку каштоўных папер у Беларусі за дзесяць месяцаў 2001 года скарацілася на 20 адсоткаў. Такія зьвесткі 28 лістапада на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў намесьнік старшыні Камітэту па каштоўных паперах пры Савеце Міністраў Валеры Кулажанка.
Паводле ягоных словаў, раней у краіне было зарэгістравана больш за 360 прафудзельнікаў рынку каштоўных папер. Такая вялікая іх колькасьць тлумачылася тым, што патрабаваньні па стварэньні такіх юрыдычных асоб былі даволі лаяльнымі. Акрамя таго, шмат кампаніяў-прафудзельнікаў стваралася іншаземцамі з разьлікам на працэсы раздзяржаўленьня й прыватызацыі.
Зараз, як зазначыў Кулажанка, пасьля высьвятленьня беларускіх умоў прыватызацыі, ідзе працэс скарачэньня колькасьці прафудзельнікаў фондавага рынку, які кіраўнікі Камітэту па каштоўных паперах лічаць "нармальным". На 1 лістапада 2001 года ў краіне былі выдадзены 163 ліцэнзіі на права ажыцьцяўлення такой дзейнасьці, з іх дзеючых прафудзельнікаў налічвалася 113. У іх ліку - 25 банкаў, 10 спэцыялізаваных інвестыцыйных фондаў і 78 іншых юрыдычных асобаў.