Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Праект падатковага кодэксу не адпавядае ідэі лібералізацыі эканомікі
11:21, 29/11/2001

Праект агульнай часткі Падатковага кодэкса, які будзе прадстаўлены 29 лістапада «палаце прадстаўнікоў» для прыняцьця ў першым чытаньні, не адпавядае ня толькі ідэі лібералізацыі эканомікі, але і прынятым у цывілізаваных краінах нормам эканамічных стасункаў, а таксама супярэчыць Канстытуцыі і дамовам Рэспублікі Беларусь. Такое меркаваньне ад імя экспэртаў аналітычнай групы рэспубліканскага грамадзкага аб`яднаньня "Альтэрнатыва XXI" выказаў БелаПАН старшыня выканкаму гэтай арганізацыі Сяргей Балыкін.

Асаблівую занепакоенасьць экспэртаў выклікаюць артыкулы 63, 64 і 65 праекту Падатковага кодэксу, якія прадастаўляюць правы падатковым і мытным органам без атрыманьня папярэдняй згоды і рашэньня суда сваімі плацёжнымі патрабаваньнямі сьпісваць з разліковага рахунку суб`ектаў гаспадараньня грашовыя сродкі. Падатковыя органы пайшлі яшчэ далей, зазначыў Балыкін. "У Падатковым кодэксе, - сказаў ён, - прадугледжана права без судовага рашэньня спаганяць і канфіскоўваць наяўныя грашовыя сродкі суб`ектаў гаспадараньня, незалежна ад факту адлюстраваньня іх у бухгальтарскім уліку і месца іх захоўваньня. Гэта супярэчыць артыкулу 44 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, які забараняе бязвыплатную канфіскацыю маёмасьці іншым чынам, як па рашэньні суда".

Балыкін указаў таксама на тое, што Падатковы кодэкс не ўтрымлівае забароны на зьмяненьне падатковага заканадаўства заднім днём. Апрача таго, паводле ягоных словаў, Падатковы кодэкс прадастаўляе намнога больш правоў падатковым органам, чым падаткаплацельшчыкам. "Падаткаплацельшчыкі будуць ня ў стане годным чынам адстойваць свае правы ў выпадку парушэньня іх прадстаўнікамі падатковых органаў", - сказаў Балыкін.

Грамадзкае аб`яднаньне "Альтэрнатыва XXI" зарэгістравана больш як год таму, яно аб`ядноўвае юрыстаў, эканамістаў, журналістаў і прадпрымальнікаў. Мэта арганізацыі - зрабіць насельніцтва больш адукаваным у пытаньнях развіцьця эканомікі й грамадзтва.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: