Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 2930    




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Абвінавачаньне былому дырэктару ЗАТ "Атлант" Леаніду Калугіну будзе прад`яўлена 30 лістапада
11:29, 29/11/2001

Абвінавачаньне былому дырэктару менскага ЗАТ "Атлант" Леаніду Калугіну будзе прад`яўлена 30 лістапада, паведамляе БелаПАН. Сёньня яму прад`яўлены абвінавачанні па артыкулах 424, частка 3 Крымінальнага кодэксу (злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі); 225 (невяртаньне з-за мяжы замежнай валюты); 233, частка 2 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць). Калугін, у прыватнасьці, абвінавачваецца ў нямэтавым выкарыстоўваньні крэдыту ў памеры 14,5 млн. даляраў ЗША, а таксама ў тым, што адмовіўся закрыць разліковы рахунак прадпрыемства ў адным з маскоўскіх банкаў і вярнуць у Беларусь сродкі, якія былі выручаны ад продажу халадзільнікаў у Расеі. Апрача таго, Калугін абвінавачваецца ў незаконным продажы золата й срэбра.

Калугін быў заключаны пад варту 21 лістапада, праз гадзіну пасля сустрэчы з прэм`ер-міністрам Беларусі Генадзем Навіцкім. На гэтай сустрэчы прысутнічаў і старшыня Камітэта дзяржкантролю Анатоль Тозік. Дырэктару "Атланту" прапанавалі добраахвотна пакінуць сваю пасаду, аднак ён адказаў, што 4 снежня адбудзецца сход акцыянэраў ЗАТ і толькі яго ўдзельнікі могуць вырашыць - ісьці яму ў адстаўку ці не.

Пасьля сустрэчы з прэм`ерам Калугін быў выкліканы ў Камітэт дзяржкантролю, дзе і быў затрыманы. Пасля зьмяшчэньня ў сьледчы ізалятар ГУУС Мінгарвыканкаму 61-гадовы Калугін аб`явіў галадоўку, аднак з прычыны пагаршэньня стану здароўя вырашыў яе спыніць. Галадоўка працягвалася крыху больш за суткі.

Разам з тым, як лічаць некаторыя спэцыялісты, дзеяньні Калугіна, якія ставяцца яму ў віну, былі выкліканы вытворчай неабходнасьцю. Напрыклад, згаданы крэдыт ён выкарыстаў на экстранную закупку запчастак, і гэта не дапусціла спыненьня вытворчасьці "Атланту". Сусальнае золата й срэбра было прададзена па безнаяўным разьліку адной з фірмаў, якая займалася будаўніцтвам у Беларусі царквы прападобнага Сергія Раданежскага. Гэтая зьдзелка насіла разавы характар.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: