Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
уводзіць з 1 сьнежня гэтага году па 31 студзеня 2002 году рэспубліканскае аб’яднаньне "Белтелеком" для ўсіх карыстальнікаў беспарольнага доступу ў Інтэрнэт. Ягоная велічыня ў сярэднем на 10 адсоткаў ніжэй звычайнага. Дзеяньне новага тарыфу распаўсюджваецца на працу ў Інтэрнэце ў працоўныя дні з 8.00 да 20 гадзінаў. У астатні час тарыфы засталіся ранейшымі.
Як паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аб’яднаньні, беспарольны доступ у Інтэрнэт – паслуга, якую аказвае "Белтелеком" абанентам па ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Іх прыцягвае лёккасьць у выкарыстаньні і высокая якасьць. Так, напрыклад, за кастрычнік 2001 году карыстальнікам беспарольнага доступу ў Інтэрнэт было выстаўлена 37527 рахункаў. Зь іх кватэрным абанентам - 30495 рахункаў. Усяго за паслугу з пачатку года было выстаўлена 294189 рахункаў, за ўвесь мінулы год гэтая лічба склала 182350.