Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейскі й беларускі рэжымы зноў кажуць пра адзіную ваенную групоўку 11:41, 29/11/2001
Падчас сумеснай калегіі ваенных ведамстваў Расеі й Беларусі, што завяршылася ў Маскве, абмяркоўваліся пытаньні аб парадку ўпраўленьня рэгіянальнай групоўкай войскаў Расеі й Беларусі, а таксама дапрацаваны праект сумеснай праграмы ўзбраеньня дзяржаў-удзельніц саюзнага ўтварэньня на пэрыяд 2001-2005.
Міністар абароны Беларусі Леанід Мальцаў сказаў, што яна заарганізаваная для стварэньня зоны бясьпекі ва Ўсходняй Эўропе і функцыянуе ня толькі ў адпаведнасьці з расейска-беларускімі дамоўленасьцямі, але і ў рамках дамовы аб калектыўнай бясьпецы на Ўсходняй Эўропе. У групоўку ўваходзяць як беларускія ўзброеныя сілы, так і расейскія войскі. Як удакладніў расейскі міністар Сяргей Іваноў, у сумесную групоўку уваходзяць ўзброеныя сілы, дыслякаваныя ў Калінінградзкай вобласьці.
Ваенныя прадстаўнікі абедзювюх дзяржаваў адзначылі, што пры рашэньні пытаньняў абароны будзе зроблены ўпор не на закупку новых відаў баявой тэхнікі, а на мадэрнізацыю старой. У гэтым накірунку ў Расеі й Беларусі ёсьць неблагія пэрспэктывы, мадэрнізацыя ўзбраеньня ў першую чаргу ўключае ў сябе ўсталяваньне на баявой тэхніцы новых прыцэлаў, сродкаў сувязі, прыбораў начнога бачаньня. Вялікая намэнклятура такіх прыстасаваньняў выпускаецца абароннымі прадпрыемствамі Беларусі.