Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Латвія будзе сачыць за паветранай прасторай Расеі й Беларусі 11:01, 30/11/2001
У Латвіі будзе ўсталяваны амэрыканскі радар для сочкі за паветранай прасторай Расеі й Беларусі. 29 лістапада Міністэрства абароны Латвіі пацьвердзіла факт набыцьця ў амэрыканскага канцэрна “Локхід Марцін” трохмернага радара ЗД коштам у 8 млн. даляраў ЗША. Гэта самая буйная пакупка, якую ажыцьцявіў урад за 10 гадоў незалежнасьці краіны.
Па паведамленьні Мінабароны, пры стварэньні радара ўлічаныя апошнія дасягненьні навукі. Дыяпазон ягонага дзеяньня – 450 км. Радар меркавалася ўсталяваць за 20 месяцаў, да лета 2003 году, у разьмешчанай непадалёку ад расейска-латвійскай мяжы вёсцы Куцыні ля горада Рэзэкне. Такім чынам, зона ягонага дзеяньня ахопіць частку паветранай прасторы Расеі й Беларусі. Дадзеныя аб падзеях у ваеннай прасторы суседніх дзяржаваў будзе атрымоўваць і НАТА, бо Паўночна-Атлянтычны альянс ужо падключаны да “БАЛТНЕТ” – аб’яднанай сыстэме кантролю за паветранай прасторай Латвіі, Літвы й Эстоніі. ЗД – першы з трох радараў, якія мяркуецца ўсталяваць на тэрыторыі Латвіі ў бліжэйшыя чатары гады.
Будаўніцтва радара будзе разгорнутае напярэдадні прызначанага на восень будучага году саміту НАТА ў Празе, на якім будзе вырашацца пытаньне аб далейшым пашырэньні альянсу, у тым ліку – аб прыёме ў НАТА трох балтыйскіх дзяржаваў.