Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30   




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Касьцёл Вітаўта ўзарвалі, мітынг забаранілі
11:03, 30/11/2001

В четверг исполнилось 40 лет, как в Гродно был взорван костел Фара У чацьвер спаўняецца 40 гадоў, як у Гародні быў узарваны касьцёл Фара Вітаўта. З гэтай нагоды група гарадзенцаў падала ў гарвыканкам заяўку на правядзеньне мітынгу "Бяз гісторыі - няма будучыні" паблізу плошчы Савецкай, на месцы, дзе стаяў касьцёл, 29 лістапада а 17-ай гадзіне. Улады не дазволілі ўшанаваць загублены храм.

Фару Вітаўта, пабудаваную на сродкі князя Вітаўта на пачатку 15-га ст., сёньня можна пабачыць толькі на фотаздымках. Ён быў на той час драўляным і самым вялікім у ВКЛ. Пазьней яго некалькі разоў перабудоўвалі. На пачатку 20-х гг. касьцёл перабудоўваўся на царкву, потым - зноў станавіўся касьцёлам.

Гарадзенскія ўлады ў ноч з 28 на 29 лістапада 1961 году ўзарвалі храм. Дзеля гэтага зь Ленінграду прыехала цэлая брыгада вайскоўцаў і былі прывезеныя 2 тоны выбуховага рэчыва. Цэлы месяц сьвідравалі ў фундамэнце дзіркі й закладвалі ўзрыўчатку. Пасьля выбуху храм асеў, а крыж уваткнуўся ў зямлю й застаўся стаяць. Вялізную гару абломкаў прыбралі за 2 дні.

Наступным павінен быў быць узарваны Езуіцкі касьцёл, але вернікам удалося яго адстояць. Некалькі гадоў таму на месцы Фарнага касьцёлу быў усталяваны вялікі крыж зь бела-чырвона-белымі стужкамі. Аднак празь некалькі дзён па загаду ўладаў ён быў выкапаны.

Цікава, што паведамілі гарадзенцам аб забароне на правядзеньне мітынгу ў міліцыі, а не ў гарвыканкаме, хоць падпісаны дакумэнт новым старшынём гарвыканкаму Антоненкам.

напicаць камэнтар

 СПАСЫЛКI ПА ТЭМЕ 



 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: