Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску адбыўся стыхійны сход гандляроў і наведнікаў рынку "Байкальскі" 11:04, 30/11/2001
Стыхійны сход справакавала рашэньне Камітэту архітэктуры, горадабудаўніцтва і землекарыстаньня Менгарвыканкаму. Ён пастанавіў закрыць рынак "Байкальскі", што ў Заводзкім раёне. Рашэньне закрыць рынак сёньня абвесьцілі як гандлярам, так і наведнікам "Байкальскага". Гэта іх абурыла. Гарадзкія ўлады абгрунтоўваюць ліквідацыю рынку "Байкальскі" рэканструкцыяй Менскай кальцавой дарогі. На думку ўдзельнікаў стыхійнага сходу, прычына зносу неабгрунтаваная, месца, на іх думку, хопіць усім. Гандляры "Байкальскага" і яго наведнікі вырашылі правесьці ў суботу агульную акцыю пратэсту.