Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Віцебску зноў забралі ў пастарунак Уладзімера Плешчанку 11:05, 30/11/2001
У Віцебску пільная пэнсіянэрка змусіла міліцыянтаў забраць у пастарунак сябра Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі БНФ Уладзімера Плешчанку, які ля "Сіняга дому" распаўсюджваў выданьне "Беларускія ведамасьці".
Перш міліцыянты адмовіліся затрымаць апазыцыянэра без належных падставаў, але бабуля проста з пастарунку скіравалася ў гарвыканкам ды настояла, каб адтуль патэлефанавалі ў абласное ўпраўленьне міліцыі ды загадалі супрацоўнікам Чыгуначнага раённага аддзелу ўнутраных справаў забраць Плешчанку.
Пэнсіянэрка прасачыла за выкананьнем загаду ды задаволілася. А міліцыянты адпусьцілі спадара Плешчанку роўна праз 3 гадзіны, паведамляе Радыё Свабода.